Вы тут

Кітайская рэдакцыя «Мастацкай літаратуры»


У мінскім выдавецтве «Мастацкая літаратура» праведзена падрыхтоўчая праца да стварэння рэдакцыі кітайскай літаратуры.


Расказвае дырэктар выдавецтва паэт і празаік Алесь БАДАК:

Гэта новая для нас справа. І рэалізоўваем мы яе разам з кітайскім бокам. Асновай, грунтам для такога нечаканага для Беларусі праекта з’яўляюцца тыя напрацоўкі, якія ўжо былі здзейснены раней. І не толькі, дарэчы, нашым выдавецтвам. Багаты вопыт супрацоўніцтва з КНР у частцы кнігавыдання, публікацыі перакладаў кітайскай літаратуры і ў Выдавецкага дома «Звязда». Цяпер мы выдаём серыю кніг «Светлыя знакі: Паэты Кітая». Нядаўна перадалі ў друкарню зборнік вершаў Ван Цзянчжао. Наперадзе – рэалізацыя новых ідэй. Яны звязаны з перакладамі культуралагічнай, асветніцкай літаратуры. Носьбіту кітайскай мовы, спецыялісту з Кітая, які ведае і рускую і беларускую мовы, канешне ж, шмат прасцей будзе працаваць у гэтым накірунку. У бліжэйшы час нам будзе што распавесці ў гэтым плане.

Вопыт «Мастацкай літаратуры» па супрацоўніцтву з КНР у галіне кнігавыдання носіць адметны характар. Сведчаннем на тое з’яўляецца і падрыхтоўка і выданне анталогіі кітайскай паэзіі XX стагоддзя ў перакладзе на беларускую мову «Пялёсткі лотаса і хрызантэмы». Перакладчык – лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Мікола Мятліцкі.

Алесь КАРЛЮКЕВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».