Вы тут

Касплэеры сабраліся на фестывалі ў Мінску


Гэтымі днямі ў сталічным футбольным манежы праходзіць фестываль фантастыкі, фэнтэзі, коміксаў і камп’ютарных гульняў UniCon & Game Expo. Стэнды ўдзельнікаў занялі прыкладна палову яго плошчы. Паколькі зараз школьнікі знаходзяцца на восеньскіх вакацыях, то адбою ад жадаючых паўдзельнічаць у фестывалі нямала.


А заняцца там ёсць чым. Непадалёк ад уваходу ўсталяваны камп’ютарны стэнд, дзе можна не толькі паганяць на віртуальным аўтамабілі, але і пабіцца з умоўным злодзеем. Шмат стэндаў прысвечана звычайным настольным гульням, якія можна абсалютна вольна набыць. І пагуляць – на фестывалі дзейнічае бясплатная гульнятэка. І куды ж без тэматычных рэчаў – на алеі аўтараў прадаюцца магніты, значкі, плакаты, кубкі, дыванкі для мышэй…

Тут ёсць тэматычныя пакоі па серыяле “Зорныя войны”, камп’ютарных гульнях Stalker, Fallout. Але галоўнымі дзеючымі асобамі фестывалю з’яўляюцца касплэеры, якія ахвотна фатаграфуюцца з наведвальнікамі. На выходных праходзіць конкурс, на якім выбіраюць лепшыя касцюмы, зробленыя ўласнаручна.

Валяр'ян ШКЛЕННІК

Фота Таццяны ТКАЧОВАЙ

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.