Вы тут

Чжухайскі авіясалон збірае 43 краіны


Каля 770 экспанентаў з 43 краін і рэгіёнаў свету прадставяць на кітайскім авіясалоне свае найноўшыя дасягненні авіякасмічнай галіны, перадае "Жэньмінь жыбаа" анлайн".


XII Кітайскі міжнародны авіякасмічны салон (Airshow China) будзе праходзіць з 6 па 11 лістапада ў партовым горадзе Чжухай правінцыі Гуандун на поўдні Кітая.  Пра гэта паведамілі арганізатары мерапрыемства. На выставе можна будзе ўбачыць больш за 100 узораў лятальных апаратаў, вырабленых вядучымі кампаніямі авіякасмічнай галіны з розных краін.

Як паведамляецца, кітайскі гігант авіябудаўнічымі галіны - Кітайская дзяржаўная карпарацыя авіяцыйнай прамысловасці (AVIC) - выставіць 145 узораў прадуктаў, сярод якіх 45 будуць прадстаўлены ўпершыню.  Вытворца грамадзянскай авіяцыйнай тэхнікі - Кітайская карпарацыя камерцыйнай авіяцыі (COMAC) - прадэманструе прататыпы сумеснага кітайска-расійскага пасажырскага шырокафюзеляжнага самалёта CR929 і распрацаванага ў краіне рэгіянальнага самалёта ARJ21.

У Кітайскай карпарацыі аэракасмічнай навукі і тэхнікі (CASC) паведамілі, што на выставе таксама будуць прадстаўлены мадэлі кітайскіх ракет-носьбітаў новага пакалення, асноўны модуль кітайскай касмічнай станцыі, месяцовы зонд Чан'э-4 і спадарожнік-рэтранслятар.

Авіясалон з'яўляецца найбуйнейшай платформай у Кітаі, дзе збіраюцца вытворцы і пакупнікі авіяцыйнай тэхнікі.  Ён праводзіцца ў Чжухаі раз у два гады з 1996-га.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?