Вы тут

Сянган вярнуў сабе лідарства


Сянган праз пяць гадоў зноў прызнаны самым канкурэнтаздольным ў комплексным дачыненні горадам Кітая.  У апублікаваным рэйтынгу канкурэнтаздольнасці сусветных гарадоў ён заняў першы радок у кітайскай частцы, апярэдзіўшы Шэньчжэнь і Шанхай, якія размясціліся, адпаведна, на другім і трэцім месцах, перадае “Жэньмінь жыбаа” анлайн”.


Сянган вярнуў сабе лідарства зараз, калі індэкс дзелавой актыўнасці ў раёне дэманструе пастаянны рост, у рэалізацыі мер, сфармуляваных у праграмнай прамове яго кіраўніка, назіраецца пазітыўная дынаміка, і становяцца ўсё відавочнымі перавагі Сянгана ў развіцці рэгіёну "Вялікага заліва" Гуандун - Сянган - Аамэнь,  заявіў кіраўнік Інстытута даследаванняў канкурэнтаздольнасці кітайскіх і замежных гарадоў, складальніка рэйтынгу Гуй Цянфан.

Акрамя таго, адзначыў ён, фактарамі росту канкурэнтаздольнасці сталі фінансавая і навукова-тэхнічная экасістэмы Сянгана, якія паляпшаюцца, запуск руху на ўсім працягу высакахуткаснай чыгункі Гуанчжоу - Шэньчжэнь - Сянган і адкрыццё моста Сянган - Чжухай - Аамэнь.

Паводле рэйтынгу, у першую дзясятку кітайскіх гарадоў па комплексных паказчыках канкурэнтаздольнасці ўвайшлі таксама Пекін, Гуанчжоў, Чунцын, Ханчжоў, Цяньцзінь, Сучжоў і Нанкін.

Усяго 358 кітайскіх гарадоў акруговага і больш высокага ўзроўню былі ацэненыя названым інстытутам па 277 параметрах, падзеленых на чатыры блокі - эканамічны, сацыяльны, экалагічны і культурны.

У міжнароднай частцы рэйтынгу першае месца заняў Нью-Ёрк, кітайскія Сянган і Шэньчжэнь апынуліся на 7-м і 10-м месцах адпаведна.

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Свята каравая прайшло на Гродзеншчыне

Свята каравая прайшло на Гродзеншчыне

На фестывалі згадалі і даўнюю традыцыю — услаўляць завяршэнне земляробчага года абрадамі ў гонар Багача. 

Грамадства

Як у Слаўгарадскім раёне апякуюць пенсіянераў

Як у Слаўгарадскім раёне апякуюць пенсіянераў

Дом у Лапацічах нічым асабліва не выдзяляецца сярод іншых...

Палітыка

Аб чым дамовіліся прэзідэнты Беларусі і Азербайджана?

Аб чым дамовіліся прэзідэнты Беларусі і Азербайджана?

Па выніках перамоў у Мінску яны прынялі сумесную заяву.

Грамадства

Партызанскія рукапісы — бясцэнныя сведчанні ваеннага часу

Партызанскія рукапісы — бясцэнныя сведчанні ваеннага часу

Партызанскія часопісы — насамрэч унікальныя інфармацыйныя зборнікі, значэнне і важнасць якіх разумелі ў тым ліку іх стваральнікі і чытачы.