Вы тут

Выстаўка "Культура Кітая” адкрыецца 6 лістапада на філфаку БДУ


На ёй будуць прадстаўлены больш за 50 экспанатаў, якія раскрываюць розныя аспекты культуры і мастацтва Паднябеснай. Пачатак мерапрыемства ў 15.45.


Цэнтральнае месца ў экспазіцыі зойме кітайская і беларуская вышыўка. У культуры двух народаў ёй надаецца вялікая ўвага. Аб розным значэнні сімвалаў вышыўкі ў традыцыях Кітая і Беларусі раскажа прафесар кафедры тэорыі літаратуры філалагічнага факультэта БДУ Ірына Казакова.

Наведвальнікі змогуць таксама ўбачыць лялек у нацыянальным кітайскім адзенні, маскі пекінскай оперы, вееры, святочныя надпісы, малюнкі па шоўку, таямнічых драконаў, царскіх тыграў і вясёлых панд. Для жадаючых пабліжэй пазнаёміцца з асаблівасцямі кітайскага фальклору, нацыянальнай кухні і славутасцей краіны будзе працаваць кніжны стэнд з выданнямі на кітайскай, англійскай і рускай мовах. Усе прадстаўленыя экспанаты — з асабістых калекцый супрацоўнікаў БДУ і фонду Цэнтра кітайскай культуры ў Мінску.

Выстаўка праводзіцца ў рамках рэалізацыі канцэпцыі крэатыўнай адукацыі ў БДУ. Прафесар Ірына Казакова лічыць арганізацыю наглядных мерапрыемстваў вельмі эфектыўным інструментам у навучальным працэсе.”Такія формы заняткаў дапамагаюць лепшаму ўспрыманню матэрыялу, спрыяюць эмацыйнаму рэагаванню, вучаць студэнтаў задаваць пытанні і самім шукаць на іх адказы, падахвочваюць да дыялогу, дыскусій і служаць матывацыяй да самастойных даследаванняў”, -- лічыць прафесар.

У бліжэйшай перспектыве у БДУ плануецца арганізаваць выставы, прысвечаныя культуры Казахстана, Турцыі, Расіі і іншых краін.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.