Вы тут

Геаграфічная дыктоўка пройдзе 11 лістапада ў Белдзяржуніверсітэце


Асноўнай мэтай міжнароднай адукацыйнай акцыі з'яўляецца ацэнка ўзроўню геаграфічнай пісьменнасці насельніцтва. Удзел у ёй — бясплатны і добраахвотны.


Дыктоўка складаецца з двух блокаў, кожны з якіх уключае 15 пытанняў, якія адрозніваюцца па ступені складанасці. У гэтым годзе заданні будуць разлічаны на логіку, кемлівасць і нестандартнасць мыслення.

Для праходжання дыктоўкі на геаграфічным факультэце БДУ неабходна зарэгістравацца на сайце Беларускага геаграфічнага таварыства па спасылцы: http://bgo.by/index.php/ru-ru/proekty/meropriyatiya/32-registratsiya-na-geograficheskij-diktant-2018

Між іншым, у прэс-службе Белдзяржунівесітэта паведамілі, што ў гэтым годзе  павялічылася колькасць пляцовак для правядзення міжнароднай адукацыйнай акцыі. Геаграфічныя веды можна будзе праверыць  таксама ў Магілёўскім дзяржаўным універсітэце імя А.А. Куляшова, Брэсцкім дзяржаўным універсітэце імя А.С. Пушкіна, Гомельскім дзяржаўным універсітэце імя Ф.Скарыны, Віцебскім дзяржаўным універсітэце імя П.М. Машэрава, Мінскім філіяле Расійскага дзяржаўнага сацыяльнага ўніверсітэта, Беларуска-Расійскім універсітэце, Мінскім філіяле Расійскага эканамічнага ўніверсітэта імя Г.В. Пляханава, Расійскім цэнтры навукі і культуры (у Мінску і Брэсце).

Вынікі выкананых работ стануць вядомыя 15 лістапада. З імі можна будзе азнаёміцца ​​на сайце “Геаграфічнай дыктоўкі”.

Арганізатарамі акцыі ў Беларусі выступаюць геаграфічны факультэт БДУ, Беларускае геаграфічнае таварыства пры падтрымцы Рускага геаграфічнага таварыства.

Даведка:

Упершыню “Геаграфічная дыктоўка” прайшла ў 2015 годзе ў Расіі.  У 2017 годзе праект атрымаў міжнародны статус дзякуючы таму, што ў ім узялі ўдзел больш як 260 тысяч чалавек з 25 краін свету. У бягучым годзе да праекта далучыцца больш за 80 краін. Беларусь прымае ўдзел у “Гаграфічнай дыктоўцы” ў другі раз.

Надзея НІКАЛАЕВА

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Зміцер Жылуновіч. Таварыш пясняр

Зміцер Жылуновіч. Таварыш пясняр

Ён быў аўтарам Маніфеста аб абвяшчэнні Савецкай Беларусі, першым прэм'ер-міністрам рэспублікі, яго двойчы выключалі з партыі, ён мог стаць першым народным паэтам...

Грамадства

Прэзідэнт зрабіў кадравыя прызначэнні

Прэзідэнт зрабіў кадравыя прызначэнні

Аляксандр Лукашэнка даў згоду на прызначэнне рэктараў і кіраўнікоў раёнаў і прадпрыемстваў.

Калейдаскоп

Чым здзівіў Беларускі тыдзень моды

Чым здзівіў Беларускі тыдзень моды

Пазнаёміцца з навінкамі ад беларускіх дызайнераў можна было на тыдні моды, які праходзіў у Мінску з 7 да 11 лістапада.