Вы тут

Абвешчаны прысуды па справе Коржыча


Мінскі абласны суд абвясціў прысуд тром сяржантам, якія абвінавачваюцца ў давядзенні да самагубства радавога Аляксандра Коржыча, перадае БЕЛТА.


Максімальнае пакаранне прызначана Яўгену Бараноўскаму: ён прыгавораны да 9 гадоў пазбаўлення волі з адбываннем у калоніі ўзмоцненага рэжыму. Антон Вяжэвіч прысуджаны да 7, Ягор Скуратовіч - да 6 гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў калоніі ва ўмовах ўзмоцненага рэжыму.

Яўген Бараноўскі прызнаны вінаватым у неаднаразовым атрыманні хабару, перавышэнні ўлады, што пацягнула цяжкія наступствы, а таксама крадзяжы. Антон Вяжэвіч і Ягор Скуратовіч - у хабарніцтве і перавышэнні ўлады.

Цела Аляксандра Коржыча, які праходзіў тэрміновую службу з мая 2017 года, было выяўлена 3 кастрычніка таго ж года ў падвале будынка на тэрыторыі вайсковай часці ў Барысаўскім раёне. Па выніках расследавання СК прыйшоў да высновы, што мела месца давядзенне да самагубства.

Выбар рэдакцыі

Культура

Што сiмвалiзуе ўнiкальны габелен з выявай Мацi-Беларусi, i хто ўвасоблены ў вобразе франтавой медсястры

Што сiмвалiзуе ўнiкальны габелен з выявай Мацi-Беларусi, i хто ўвасоблены ў вобразе франтавой медсястры

У Гродне падчас святкавання Дня Незалежнасцi прадстаўлены габелен, якi выткалi спецыяльна да 75-годдзя Вялiкай Перамогi. 

Грамадства

Запусцілі найноўшы спецыялiзаваны комплекс для падрыхтоўкi судовых экспертаў

Запусцілі найноўшы спецыялiзаваны комплекс для падрыхтоўкi судовых экспертаў

Дзяржаўнаму камiтэту судовых экспертыз споўнiлася сем гадоў.