Вы тут

Рэканструяваная аперацыйная эндаваскулярнай хірургіі адкрылася ў Гомелі


Цалкам рэканструяваная аперацыйная эндаваскулярнай хірургіі, дзе ўсталяваны ангіяграфічны комплекс новага пакалення Іnnova ІGS 530, адкрылася ў Гомельскім абласным кардыялагічным дыспансеры.


— Папярэдні комплекс адпрацаваў 14 гадоў і вычарпаў свой рэсурс, — гаворыць загадчык рэнтгенаперацыйнай Сяргей ГАРАХОЎСКІ. — У гэтым абсталяванні экспертнага класа сабраны самыя новыя тэхналогіі візуалізацыі, праграмныя сродкі, якія аб'ядноўваюць розныя метады атрымання малюнка — ангіяграфію, камп'ютарную тамаграфію, МРТ, што дазволіць выконваць яшчэ больш дакладныя і складаныя аперацыйныя ўмяшанні. Важна таксама, што паменшыцца прамянёвая нагрузка на пацыентаў, персанал і аб'ёмы кантрасных прэпаратаў, якія выкарыстоўваюцца.

Галоўны ўрач установы Вольга ЛЯХ адзначае, што асноўная задача мадэрнізаванага аддзялення — удасканальванне медыцынскіх тэхналогій дыягностыкі і лячэння пацыентаў з захворванні сістэмы кровазвароту з выкарыстаннем шырокіх тэхналагічных магчымасцяў новага абсталявання:

— Выкарыстанне магчымасцяў новага абсталявання дазволіць павялічыць колькасць ўмяшанняў пры анеўрызмах аорты, а ў перспектыве і эндаваскулярных клапанных карэкцый, умяшанняў не толькі на артэрыях, але і пры структурнай паталогіі сэрца.

— Дзяржава ўкладае вялізныя сродкі ў медыцыну, — гаворыць на адкрыцці старшыня Гомельскага аблвыканкама Уладзімір ДВОРНІК. — Мы імкнёмся на нашай тэрыторыі ўкараніць самае сучаснае абсталяванне. З кожным годам павялічваецца працягласць жыцця людзей і паляпшаецца яго якасць. Сёння стаіць задача — каб новае абсталяванне выкарыстоўвалася круглыя суткі ў прафілактычных мэтах. Мы павінны ўкараніць сістэму начнога абслугоўвання, каб укладзеныя сродкі прынеслі аддачу.

Між тым абнаўленне матэрыяльна-тэхнічнай базы і асваенне новага высокатэхналагічнага абсталявання — неабходная ўмова развіцця ўстановы аховы здароўя. Гомельскі кардыядыспансер сёння адпавядае высокім еўрапейскім стандартам. Штогод тут выконваецца каля 2000 каранарных ангіяграфій, больш за 1000 інтэрвенцыйных умяшанняў, больш за 400 аперацый пры парушэннях рытму і праводнасці ды іншыя маніпуляцыі.

У Гомель для атрымання складанай медыцынскай дапамогі прыязджаюць пацыенты не толькі з вобласці, але і з суседніх рэгіёнаў Расійскай Федэрацыі. У якасці пацыента мы тут сустрэлі жыхара Браншчыны Леаніда Гранкіна:

— У вас усё праводзіцца куды больш тэхналагічна. У маім выпадку абследаванне, здалося, заняла ўсяго 10—15 хвілін. Я быў у прытомнасці і нават краем вока бачыў сваё сэрца. Ваш вопыт плюс тэхналогіі, якія забяспечвае новая апаратура, сапраўды прыцягваюць людзей з суседніх абласцей Расіі.

Ірына АСТАШКЕВІЧ

Загаловак у газеце: Тэхналогіі для павышэння якасці жыцця

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.