Вы тут

Рэдкія кадры Магілёва 1918 года можна пабачыць на выставе


Цікавая выстаўка адкрылася ў Магілёве — усё, хто на яе завітае, змогуць пабачыць рэдкія кадры горада 1918 года. Рарытэтныя здымкі прадставіў калекцыянер Алег Лісоўскі, які зараз жыве ў Германіі і на працягу многіх гадоў купляў фатаграфіі на інтэрнэт-аўкцыёнах. Яго калекцыі ўжо неаднаразова выстаўляліся ў Магілёве і заўсёды карысталіся вялікай цікавасцю ў магіляўчан. Летась, напрыклад, экспанаваліся ўнікальныя здымкі Магілёва 1941—1944 гадоў, зробленыя нямецкімі салдатамі падчас акупацыі горада.


— Гэтым разам мы маем магчымасць убачыць горад такім, якім ён быў у перыяд з вясны да восені 1918 года, — адзначыў падчас адкрыцця выстаўкі дырэктар музея гісторыі Магілёва Аляксей Бацюкоў. — Гэтыя кадры зроблены невядомым фатографам падчас акупацыі горада войскамі кайзераўскай Германіі.

Акрамя здымкаў, на выстаўцы можна ўбачыць архіўныя дакументы таго перыяду, прадметы побыту і інтэр'ера. Выстаўка «Невядомы Магілёў — 2018. На разломе» будзе працаваць у горадзе да 30 лістапада.

Нэлі ЗІГУЛЯ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пастырскае Пасланне Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча на Вялікдзень

Пастырскае Пасланне Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча на Вялікдзень

Глыбокапаважаныя святары, кансэкраваныя асобы, браты і сёстры!

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік прайшоў у Беларусі

Рэспубліканскі суботнік прайшоў у Беларусі

Ён прымеркаваны да Года малой радзімы.

Культура

Карэспандэнты «Звязды» сустрэліся са сваячкай Паўліны Мядзёлкі

Карэспандэнты «Звязды» сустрэліся са сваячкай Паўліны Мядзёлкі

12 верасня 1893 года ў сям'і Вінцэнта і Францішкі Мядзёлкаў нарадзілася дачка, якой далі прыгожае імя Паўліна. 

Культура

Вольга Падгайская: Калі праект і здараецца, то ў якасці ледзь не выключэння

Вольга Падгайская: Калі праект і здараецца, то ў якасці ледзь не выключэння

Гэта трэба, канешне, проста паслухаць — музыку аднаго з найдзіўнейшых сучасных беларускіх кампазітараў.