Вы тут

29 персанальных гісторый дэманструе фотавыстаўка «Праекты ў асобах»


29 персанальных гісторый дэманструе фотавыстаўка «Праекты ў асобах», якую можна пабачыць непасрэдна перад мастацкай галерэяй Гаўрылы Вашчанкі ў Гомелі.


Экспазіцыя расказвае пра праекты, якія цяпер рэалізуюцца на тэрыторыі Беларусі. Рэгіянальны каардынатар праекта «Садзейнічанне развіццю на мясцовым узроўні ў Рэспубліцы Беларусь» па Гомельскай вобласці Алена Дзядкова адзначае, што за чатыры гады рэалізацыі праграмы атрымалася стварыць такую сістэму ўзаемадзеяння ўлад, грамадскіх арганізацый, устаноў і грамадзян, якая ў будучыні дазволіць сумесна планаваць развіццё рэгіёнаў, актыўна ўцягваючы ў гэтую справу саміх людзей.

Тэматыка сёлета — зялёная экономіка, развіццё сельскагаспадарчых тэрыторый, адукацыя, турызм, бізнес, інклюзіўныя практыкі... Канцэпцыя экспазіцыі — з дапамогай героя раскрыць праект, які змяніў жыццё людзей да лепшага. З аднаго боку кожнага з 29 вялізных стэндаў — мастацкія фотаздымкі герояў праекта з усёй краіны. У кадры — настаўнікі, студэнты, навукоўцы, інжынеры, фермеры, прадстаўнікі ўлады... З другога боку размешчана інфаграфіка. Яна дэманструе механізм і ключавыя характарыстыкі кожнага праекта.

Гомель зараз другі раз прыняў фотавыстаўку: упершыню «Праекты ў асобах» тут пабачылі ў 2015 годзе. З таго часу яна пабывала ў 34 гарадах краіны і прадставіла 58 праектаў. Экспазіцыя працягвае вандроўку па Беларусі, і хутка яе пабачаць у Магілёве і Віцебску.

Ірына АСТАШКЕВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».