Вы тут

Беларускі дзяржаўны маладзёжны тэатр атрымаў абноўленую малую сцэну


Урачыстае мерапрыемства прымеркавана да Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі. Добрая традыцыя — напярэдадні гэтага свята адкрываць сацыяльна знакавыя аб'екты і вытворчыя прадпрыемствы.


— Чарада гэтых падарункаў народу, як сказаў наш Прэзідэнт, ужо пачалася. Значная колькасць новых аб'ектаў сёння ў нашай краіне ўводзіцца ў эксплуатацыю, адкрываюцца рэканструяваныя аб'екты, — паведаміла кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Наталля КАЧАНАВА. — Маладзёжны тэатр расчыніў свае дзверы, правёўшы маштабную рэканструкцыю гэтага будынка. Тут створаны выдатныя ўмовы, каб наша моладзь магла глядзець добрыя спектаклі, праводзіць рэпетыцыі. Я думаю, што тут вельмі ўтульна, прыгожа. Тэатр па праве будзе годным упрыгажэннем горада і падарункам для жыхароў і гасцей Мінска.

Новая сцэна — другая пляцоўка Маладзёжнага тэатра ў сталіцы. Але як адзначыў міністр культуры Беларусі Юрый БОНДАР, «у справе тэатральнага мастацтва шмат пляцовак не бывае». Па-першае, малая сцэна будзе прызначана для эксперыментальных пастановак. Па-другое, у хуткім часе пачнецца рэканструкцыя кінатэатра «Масква» і ў абноўленым будынку размесціцца трупа тэатра-студыі кінаакцёра Нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм».

— Фарміраванне творчага асяроддзя для рэалізацыі самых смелых, амбіцыйных планаў творчай моладзі — таксама з'яўляецца нашай задачай. Рады, што кіраўніцтва горада так уважліва ставіцца да гэтых пытанняў, — сказаў Юрый Бондар.

Пра змены пасля рэканструкцыі паведаміў генеральны дырэктар Беларускага дзяржаўнага маладзёжнага тэатра Віктар СТАРАВОЙТАЎ. Па яго словах, трупа пакінула будынак у 2009 годзе, і з таго часу змянілі месца сцэна і фае. Адкрыццё ўстановы надасць новае дыханне, натхненне для творчай працы трупе і стане стартавай пляцоўкай для незвычайных пастановак маладых акцёраў і рэжысёраў.

Ужо ў пачатку снежня наведвальнікаў чакае першы спектакль у абноўленым будынку. Па просьбах гледачоў, гэта будзе камедыя «Піжама на шасцярых (Згуляем у дружную сям'ю)», бо сезон на новай сцэне трэба адкрываць з радасцю.

Марыя ДАДАЛКА

Фота БЕЛТА

Загаловак у газеце: Падарунак гораду і Мельпамене

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».