Вы тут

Дабрабыт ЗША залежыць і ад стабільнасці ў еўрапейскім рэгіёне


Такое меркаванне прагучала ад эксперта Цэнтра па аналізе еўрапейскай палітыкі, генерала-лейтэнанта ў адстаўцы Бена Ходжэса па выніках сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі.​


Бен Ходжэс і Аляксандр Лукашэнка

Бен Ходжэс на пытанне аб тым, як зняць напружанасць паміж Усходам і Захадам, сказаў, што яго вельмі ўразіў узровень адкрытасці і празрыстасці, гатоўнасць беларускага кіраўніцтва ісці на кантакт. Паводле яго слоў, гэта адзін са спосабаў урэгулявання сітуацыі на сённяшні дзень.

Эксперта таксама ўразіў патэнцыял і здольнасць Беларусі выступаць гарантам стабільнасці ў рэгіёне. Ён нагадаў, што Беларусь мяжуе з краінамі-ўдзельніцамі НАТА, а таксама з Расіяй і Украінай, і калі ўсе гэтыя гульцы будуць упэўненыя ў беларускай знешняй палітыцы, то гэта значным чынам можа паспрыяць зніжэнню напружанасці.

Бен Ходжэс пацвердзіў, што росквіт і дабрабыт ЗША наўпрост залежаць ад эканамічнай і палітычнай стабільнасці ў еўрапейскім рэгіёне ў тым ліку. Ён нагадаў, што ў перагаворах па вырашэнні ўкраінскага пытання амерыканскі бок прымаў удзел, што сведчыць аб зацікаўленасці ў стабільнасці ў рэгіёне.

На думку прэзідэнта Джэймстаўнскага фонду Глена Ховарда, адносіны Беларусі і ЗША на сённяшні дзень выходзяць на новы ўзровень, становяцца больш моцнымі, цёплымі, напоўненымі вялікім даверам. Гэтаму спрыяюць апошнія візіты, што даюць магчымасці для сустрэчы з кіраўніцтвам краіны. Ён дадаў, што сустрэча з Прэзідэнтам Беларусі перасягнула ўсе яго чаканні, а кожны візіт у нашу краіну - гэта памятная і радасная падзея.

Глен Ховард

Старшы дырэктар Цэнтра дыпламатыі і глабальных адносін імя Джо Байдэна Майкл Карпентэр выказаў надзею, што нармалізацыя адносін Беларусі і ЗША пройдзе вельмі хуткімі тэмпамі. На яго думку, адсутнасць паслоў у дзвюх краінах - гэта стратэгічная памылка, якую неабходна вырашаць як мага хутчэй. "Безумоўна, мы плануем развіваць наша супрацоўніцтва па вельмі шырокім спектры напрамкаў, аднак дыпламатыя - гэта, скажам так, платформа для ўсёй нашай дзейнасці ў далейшым", - сказаў ён.

Акрамя таго, Майкл Карпентэр адзначыў, што ЗША наўпрост зацікаўлены ў цэласнасці і самастойнасці Беларусі і было б немэтазгодна прымушаць яе рабіць выбар паміж Усходам і Захадам.

Дарэчы, нядаўна ён наведаў беларускі Парк высокіх тэхналогій і з гэтай нагоды заявіў, што быў уражаны колькасцю маладых і таленавітых людзей, якія там працуюць, колькасцю прадпрымальнікаў. Ён адзначыў, што кантакты паміж ПВТ і Крамянёвай далінай таксама дапамагаюць далейшай нармалізацыі адносін і ўмацаванню супрацоўніцтва паміж краінамі.

Уладзіслаў ЛУКАШЭВІЧ

Фота БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».