Вы тут

Каласавіны-2018


Як адзначалі 136-годдзе са дня нараджэння Якуба Коласа на яго малой радзіме.

Калі вы ніколі не былі на Стаўбцоўшчыне, то вам абавязкова трэба яе наведаць. Хаця б з той прычыны, што тут нарадзіўся народны пясняр Беларусі – Якуб Колас. Мемарыяльныя сядзібы Акінчыцы, Альбуць, Ласток і Смольня – месцы, якія навяваюць успаміны аб бацькоўскай хаце і прымушаюць успомніць знакамітыя радкі “Мой родны кут, як ты мне мілы…”. Дахі з чароту, у светлым пакоі печ, лаўка, калыска. Чырвоны кут з іконай ў рушніках. Можна зазірнуць ў аўтэнтычны куфэрачак паэта, які яму сплёў дзядзька Антось пасля заканчэння семінарыі. Без мітусні прайсціся па лясных сцежках, з’есці сакавіты яблык у старым садзе, прытуліцца да “таго самага коласавага дуба” ці задуменна пастаяць сярод ліп, пасаджаных ім.

Штогод ў дзень нараджэння Якуба Коласа на Стаўбцоўшчыне ладзяць вялікае свята ў яго гонар. Бясплатныя экскурсіі, сустрэчы з паэтамі ў бібліятэках, канцэрты творчай самадзейнасці – і ўсё ў гонар знакамітага земляка. У гэтым годзе удзельнікі “Каласавін” мелі магчымасць паслухаць урыўкі з “Новай зямлі” ў выкананні “голаса беларускага радыё” Алега Вінярскага, пачуць пераклад на рускую мову “Сымона-музыкі”, пазнаёміцца з замежнымі гасцямі, якія апантаныя творчасцю Якуба Коласа і папулярызуюць ягоную творчасць у сваіх краінах. Шумна, весела, з песнямі гуляюць “Каласавіны”!

Адпраўная кропка "Каласавін" - плошча Якуба Коласа ў Мінску

Яўген Хвалей і Алесь Камароўскі

Дырэктар Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа Зінаіда Камароўская

Таленты зямлі беларускай - разьба па дрэве, ткацтва і дударства.

Пісьменнік, дыпламат, грамадскі дзеяч Анатоль Бутэвіч падпітваецца энергіяй "коласаўскага дуба".

Сапраўдныя беларускія пейзажы можна ўбачыць у Смольне.

Алесь Камароўскі чытае верш пра Альбуць.

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Свята каравая прайшло на Гродзеншчыне

Свята каравая прайшло на Гродзеншчыне

На фестывалі згадалі і даўнюю традыцыю — услаўляць завяршэнне земляробчага года абрадамі ў гонар Багача. 

Грамадства

Як у Слаўгарадскім раёне апякуюць пенсіянераў

Як у Слаўгарадскім раёне апякуюць пенсіянераў

Дом у Лапацічах нічым асабліва не выдзяляецца сярод іншых...

Палітыка

Аб чым дамовіліся прэзідэнты Беларусі і Азербайджана?

Аб чым дамовіліся прэзідэнты Беларусі і Азербайджана?

Па выніках перамоў у Мінску яны прынялі сумесную заяву.

Грамадства

Партызанскія рукапісы — бясцэнныя сведчанні ваеннага часу

Партызанскія рукапісы — бясцэнныя сведчанні ваеннага часу

Партызанскія часопісы — насамрэч унікальныя інфармацыйныя зборнікі, значэнне і важнасць якіх разумелі ў тым ліку іх стваральнікі і чытачы.