Вы тут

Беларускі супрацьпухлінны прэпарат будзе пастаўляцца ў Калумбію


Арыгінальны супрацьпухлінны прэпарат “Тэмадэкс”, распрацаваны навукоўцамі Белдзяржуніверсітэта, выйдзе на фармацэўтычны рынак Паўднёвай Амерыкі. Урачы-нейрахірургі з пяці клінік Калумбіі сустрэліся з кіраўніцтвам БДУ. У склад дэлегацыі, якая наведала беларускую ВНУ, увайшлі спецыялісты па вывучэнню, абследаванню і лячэнню розных форм анкалагічных захворванняў.


У рамках афіцыйнага візіту ў Беларусь спецыялісты прынялі ўдзел у правядзенні аперацыі ў Гарадской клінічнай бальніцы  хуткай медыцынскай дапамогі Мінска з выкарыстаннем “Тэмадэкса”. Правялі яе прафесар кафедры нервовых і нейрахірургічных захворванняў БДМУ Аляксандр Фядулаў і ўрач-нейрахірург вышэйшай катэгорыі Дзмітрый Вееўнік.

“Тэмадэкс” распрацаваны навукоўцамі НДІ фізіка-хімічных праблем БДУ і вырабляецца на прадпрыемстве “Унітэхпрам БДУ”. Прэпарат не мае сусветных аналагаў і ўяўляе сабой гідрагелевую тэрапеўтычную сістэму для лакальнай хіміятэрапіі злаякасных пухлін галаўнога мозгу. Ён прымяняецца для знішчэння ракавых клетак, якія засталіся пасля правядзення хірургічнай аперацыі, і прадухіляе рэцыдывы: даказана, што лекавы сродак павялічвае працягласць жыцця пацыента.

Ініцыятарам сустрэчы нейрахірургаў з Калумбіі з кіраўніцтвам БДУ стаў генеральны дырэктар кампаніі Double Bond Pharmaceutical (Швецыя) Ігар Локаць. Кампанія падпісала ў 2015 годзе дагавор з распрацоўшчыкамі прэпарата па яго прасоўванні на рынках далёкага замежжа. У бліжэйшы час плануецца абмеркаваць дэталёвыя пытанні па пастаўцы проціпухліннага лекавага сродку “Тэмадэкс” у калумбійскія клінікі.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.