Вы тут

Лукашэнка: «Ніколі не кідайце камяні ў сваю гісторыю»


Напярэдадні Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка выказаў сваё меркаванне наконт гэтага свята. Сваімі думкамі ён падзяліўся падчас адкрыцця новага моста ў Жыткавіцкім раёне.


Прэзідэнт адзначыў, што гэта свята міру. Ён патлумачыў, што ў той час на тэрыторыі нашай дзяржавы ішла Першая сусветная вайна, якая разбурала эканоміку. І вайна стала першай прычынай Кастрычніцкай рэвалюцыі. “І галоўны ўрок, які мы павінны атрымаць з нашай гісторыі 1917-га года, – мір, мір і яшчэ раз мір. Таму што вайна прывядзе да цяжкіх узрушэнняў. Тады гэта прывяло да развалу краіны”, – падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. Аляксандр Лукашэнка нагадаў пра Заходнюю Беларусь, якая ў выніку пасляваеннага перадзелу да 1939 года адышла Польшчы.

Другі ўрок таксама вынікае з прычын рэвалюцыі – гэта правы чалавека. “Вось дзе сапраўды былі парушаны правы чалавека. І галоўнае – права на жыццё. Людзі ішлі не зразумела на якую вайну і гінулі. Права чалавека на жыццё было парушана. Як і права на працу – людзі не мелі работы. Людзі не мелі кавалка хлеба, як яны маглі жыць і пракарміць сябе і свае сем’і? Аб якім праве на медыцынскае абслугоўванне можна было гаварыць тады, аб якім праве на адукацыю магчыма было гаварыць?” – задаў рытарычнае пытанне Прэзідэнт і дадаў, што другой прычынай рэвалюцыі стала разруха. І галоўны ўрок з гэтага – у такіх умовах гаворка пра правы чалавека не ідзе.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што зразумець і ацаніць тыя падзеі даволі складана. Прэзідэнт падкрэсліў, што забываць нельга ні добрае, ні дрэннае. “Ніколі не кідайце камяні ў сваю гісторыю”, – рэзюмаваў кіраўнік дзяржавы.

Надзея АНІСОВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».