Кіруе ANIMA


Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў Беларусі (пр-т Незалежнасці, 47) запрашае наведаць вялікую персанальную выстаўку вядомага беларускага жывапісца, графіка, мастака анімацыйнага кіно Дзмітрыя Сурыновіча.


У экспазіцыі — больш за семдзесят работ, створаных аўтарам у 1990—2010-я гг. Жывапіс акрылавымі фарбамі, акварэлі — сюжэтныя і абстрактныя, чорна-белыя малюнкі тушшу, эскізы, выкананыя ў розных тэхніках, і калажы да анімацыйных фільмаў. Праз мноства жанраў раскрываюцца гледачу розныя аспекты творчасці мастака. Яны ўпершыню прадстаўлены комплексна. Адна з залаў Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў адведзена пад дэманстрацыю ў рэжыме non-stop мультыплікацыйных фільмаў, мастаком-пастаноўшчыкам якіх і з’яўляўся Дзмітрый Сурыновіч.

Мастацтва Дзмітрыя Сурыновіча цікавае палітрай. Насуперак таму, што сюжэты творцы па прыродзе сваёй вельмі адрозніваюцца, іх увасабленне гарманічнае. Гэтую гармонію творца здолеў захаваць у эпоху ўніфікацыі мастацкіх формаў, вывучаючы коды, спазнаючы законы індывідуальнай паэтыкі, спасцігаючы мастацтва шчырае і сапраўднае. Выстаўка, несумненна, будзе цікавая як аматарам сучаснага мастацтва, так і прафесіяналам, паколькі шэраг твораў будзе экспанавацца ўпершыню.

Вікторыя АСКЕРА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».