Вы тут

Урад абнавіў спіс адказных за рост і дыверсіфікацыю экспарту


Урад абнавіў спіс службовых асоб, якія замацаваны за замежнымі дзяржавамі для нарошчвання і дыверсіфікацыі экспарту тавараў і паслуг. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў №787 ад 3 лiстапада 2018 года, паведамляе БЕЛТА.


Прэм'ер-міністр Сяргей Румас замацаваны за Расіяй, яго першы намеснік Аляксандр Турчын - за Казахстанам, Малайзіяй, Сінгапурам, Філіпінамі.

Віцэ-прэм'ер Уладзімір Кухараў вызначаны адказным за супрацоўніцтва для нарошчвання экспарту з Бразіліяй, Ганай, Нігерыяй, Літвой, віцэ-прэм'ер Ігар Петрышэнка - з Іспаніяй, Францыяй, Італіяй. Намеснік прэм'ер-міністра Ігар Ляшэнка замацаваны за Венесуэлай, В'етнамам, Інданезіяй, Туркменістанам, Украінай, Эквадорам.

У спісе курыруючых экспарт - вышэйшыя службовыя асобы, члены Савета Міністраў, кіраўнікі дзяржарганізацый, падпарадкаваных ураду, іншыя службовыя асобы.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?