Вы тут

Навіны Белпошты


Прэзентавана марка да 100-годдзя камсамола

Урачыстае гашэнне паштовага праекта, прысвечанага 100-годдзю Усесаюзнага ленінскага камуністычнага саюза моладзі, адбылося ў Нацыянальным гістарычным музеі.

Мастацкай асновай маркі стала рэпрадукцыя карціны беларускага мастака Віктара Пратасені «Партрэт студэнткі», створанай у 1971 годзе. Дызайн маркі распрацавала Алена Мядзведзь, намінал «А» адпавядае тарыфу на перасылку простага ліста ў межах краіны. Марка аддрукавана тыражом у 48 тысяч экзэмпляраў.

На канверце змешчана выява карціны Паўла Гаўрыленкі «На рыштаваннях». Праект падрыхтаваны ў супрацоўніцтве з Нацыянальным мастацкім музеем, дзе адкрылася прысвечаная 100-годдзю ВЛКСМ выстаўка «Юнацтва камсамольскае».

— Стагоддзе ўтварэння камсамола — знакавая падзея, — зазначыў міністр адукацыі Ігар Карпенка. — Многія пакаленні беларусаў прайшлі праз яго лёсавызначальную школу, якая выхавала выдатныя якасці моладзі тых часоў: любоў да Радзімы, веру ў перамогу дабра і справядлівасці, калектывізм і паразуменне, інтэрнацыянальную салідарнасць. Мы ганарымся выдатнымі дасягненнямі камсамольцаў і ніколі не забывалі аб іх рэвалюцыйным, баявым і працоўным подзвігу. Адкрыццё тэматычнай выстаўкі і гашэнне паштовай маркі яшчэ раз пацвярджаюць гэта.


Віншаванне ад Дзеда Мароза заказвалі?

«Белпошта» пачала прымаць заказы на традыцыйную навагоднюю паслугу «Віншаванне Дзеда Мароза».

— Новы год — час цудаў і сюрпрызаў. У стварэнні казачнай атмасферы актыўна ўдзельнічае і наша прадпрыемства. З 1 лістапада мы традыцыйна прымаем заказы на паслугу «Віншаванне Дзеда Мароза», — расказала прэс-сакратар РУП «Белпошта» Алена Арлова. — Аформіць і атрымаць святочную пасылку могуць не толькі беларусы, але і жыхары краін СНД і далёкага замежжа.

У «ліст ад Дзеда Мароза» ўваходзяць паштоўка з віншаваннем, навагодняя гірлянда, ёлачныя цацкі, казачныя маскі і вітражныя наклейкі. Па Беларусі паштовае адпраўленне каштуе 8,5 рубля, за межы краіны — 20. «Падарунак ад Дзеда Мароза» ўключае ў сябе ліст і мяккую цацку. Абыдзецца ён у 23 рублі, калі падарунак трэба даставіць па Беларусі, і ў 35 — калі за мяжу.

Усе пасылкі прыбудуць да сваіх адрасатаў напярэдадні Новага года. Калі вы хочаце адправіць такое віншаванне ў краіны замежжа, паспяшайцеся: заяўкі прымаюцца да 1 снежня. Заказы па Беларусі апрацоўваюцца да 23 снежня.

Валяр'ян ШКЛЕННІК

Фота БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.