Вы тут

У Чэхіі хочуць забараніць дзікіх жывёл у цырках


Міністэрства сельскай гаспадаркі Чэхіі прапанавала цалкам забараніць выступ дзікіх жывёл у цырках, паведамляе агенцтва "РИА Новости".


Зараз у Чэхіі забаронена выкарыстоўваць у цырку цюленяў, жырафаў, гіпапатамаў і дзіцянятаў малпаў. Цяпер жа, як прапануюць чыноўнікі, забарона павінна пашырыцца на ўсіх дзікіх жывёл. Разам з тым у цырках можна будзе выступаць хатнім жывёлам - коням, вярблюдам або ламам.

У Чэхіі працуюць 12 цыркаў, у праграмах якіх удзельнічаюць дзікія жывёлы. Іх кіраўнікі сцвярджаюць, што жывёлы ўтрымліваюцца ў належных умовах. У сваю чаргу абаронцы жывёл выступаюць за тое, каб наогул адмовіцца ад шоу з удзелам жывёл.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.