Вы тут

Арына Сабаленка намініравана на званне лепшай тэнісісткі кастрычніка


Беларуска Арына Сабаленка намініравана на званне лепшай тэнісісткі свету па выніках кастрычніка. Такая інфармацыя размешчана на сайце Жаночай тэніснай асацыяцыі (WTA), піша БЕЛТА.


Фота: sb.by

Канкурэнткамі Арыны Сабаленка, якая займае 11-е месца ў сусветным рэйтынгу, з'яўляюцца дацкая тэнісістка Каралін Вазняцкі (3-і нумар рэйтынгу WTA), украінка Эліна Світоліна (4) і амерыканка Слоан Стывенс (6).

Арына Сабаленка прызнавалася лепшай тэнісісткай планеты ў верасні, а да гэтага лаўрэатамі станавіліся румынка Сімона Халеп (студзень, май), чэшка Петра Квітава (люты, чэрвень), японка Наомі Осака (сакавік, жнівень), чэшка Караліна Плішкава (красавік) і немка Ангеліка Кербер (ліпень).

Прагаласаваць за адну з прэтэндэнтак можна на сайце WTA, пераможца будзе названа 9 лістапада.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».