Вы тут

Міністры ў лістападзе правядуць выязныя прыёмы грамадзян


Кіраўнікі рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання і іншых дзяржаўных арганізацый, падпарадкаваных ураду, у лістападзе правядуць прыёмы грамадзян у рэгіёнах Беларусі, паведамілі ў прэс-службе ўрада, піша БЕЛТА.


На 16 лістапада запланавана сустрэча з грамадзянамі міністра ўнутраных спраў Ігара Шуневіча ў Кармянскім райвыканкаме, міністра юстыцыі Алега Сліжэўскага - у Бешанковіцкім райвыканкаме, Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей Леаніда Гулякі - у Быхаўскім райвыканкаме.

У Гродзенскім райвыканкаме 22 лістапада адбудзецца прыём грамадзян міністрам абароны Андрэем Раўковым. У Дзяржынскім райвыканкаме 23 лістапада грамадзян прыме міністр транспарту і камунікацый Анатоль Сівак.

Міністр замежных спраў Уладзімір Макей 27 лістапада правядзе прыём грамадзян у Асіповіцкім райвыканкаме.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Беларусь і Расія зблізілі пазіцыі па праграме рэалізацыі дагавора аб Саюзнай дзяржаве

Беларусь і Расія зблізілі пазіцыі па праграме рэалізацыі дагавора аб Саюзнай дзяржаве

Аб гэтым заявіў старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч на сустрэчы са старшынёй Савета Федэрацыі Валянцінай Мацвіенка.

Грамадства

Як Брэст рыхтуецца да святкавання свайго 1000-годдзя

Як Брэст рыхтуецца да святкавання свайго 1000-годдзя

Афіцыйныя святкаванні і асноўныя мерапрыемствы гарадскога Міленіума пройдуць 6—8 верасня.

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Пра ляльку з секс-шопа, галубоў на ігрушы і дзяўчынку, якая схавала пашпарты.