Вы тут

Міжуніверсітэцкі паэтычны форум пройдзе 15-16 лістапада ў БДУ


Галоўнай яго падзеяй стане творчы конкурс, дзе будуць вызначаны найлепшы чытальнік і аўтар. Спаборніцтвы разгорнуцца сярод 30 студэнтаў, якія прадстаўляюць БДУ, БДУІР, БДПУ, Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў, Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў, Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.С. Пушкіна і Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт. Студэнты выступяць як з творамі   беларускіх і замежных аўтараў, так і з творамі ўласнага сачынення.


У адборачных турах конкурсу прынялі ўдзел 290 студэнтаў з 19 беларускіх сярэдніх спецыяльных і вышэйшых устаноў адукацыі.

У рамках форуму пройдзе шэраг тэматычных мерапрыемстваў. Канкурсанты сустрэнуцца з беларускай паэткай Настай Браціслаўскай, якая раскажа , “Навошта і як пісаць верш”. Таксама студэнты наведаюць майстар-клас вядомай пісьменніцы  і журналіста Людмілы Рублеўскай. Тэмай абмеркавання стане "Паэтычны вобраз: прывід, міф ці артэфакт? Як думае паэт”. Таксама сваім творчым досведам падзеляцца ўдзельнікі рок-групы Nuteki.

Завершыцца форум 16 лістапада цырымоніяй ўзнагароджання пераможцаў і ўдзельнікаў (вул. Кальварыйская 9, актавая зала). Пачатак у 17.40.

Арганізатарамі мерапрыемства выступілі ўпраўленне па справах культуры і Творчы Саюз БДУ.

З падрабязнай праграмай паэтычнага форуму можна азнаёміцца ​​ў афіцыйнай суполцы ў сацыяльнай сетцы “УКантакце”.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.