Вы тут

Дворнік у Баранавічах знайшоў слоік з ртуццю


У Баранавічах дворнік знайшоў слоік з ртуццю, паведаміла БЕЛТА афіцыйны прадстаўнік гарадскога аддзела ўнутраных спраў Анастасія Гурская.


Днём 7 лістапада 61-гадовы работнік ЖКГ прыбіраў ўчастак на адной з вуліц горада. Каля смеццевага кантэйнера ён наткнуўся на шкляны слоік аб'ёмам 400 мл з падазронай вадкасцю. Аб знаходцы мужчына паведаміў у МНС. Спецыялісты ўстанавілі, што ў слоіку знаходзіцца 370 г ртуці. Правёўшы неабходныя даследаванні, яны вызначылі, што забруджвання навакольнага асяроддзя не адбылося.

Супрацоўнікі Баранавіцкага ГАУС праводзяць праверку. Высвятляецца, хто мог выкінуць ёмістасць з небяспечным металам на вуліцу.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?