Вы тут

З 1 студзеня ліміт на пакупкі з-за мяжы складзе да 500 еўра і 25 кг вагі


Першага лістапада Еўразійская эканамічная камісія прыняла рашэнне, якім ўнесла змены ў сваё ж рашэнне, якое тычыцца бязмытных лімітаў правозу тавараў праз мяжу. І калі ў сакавіку гаворка ішла аб паэтапным памяншэнні лімітаў да 500 еўра за тры гады, то новае рашэнне кажа пра тое, што гэтая норма будзе дзейнічаць з 1 студзеня 2019 года.


Нагадаем, у сакавіку ЕЭК у рашэнні №107 дакладна вызначыла, што ліміты бяспошліннага правозу тавараў з 2019 года будуць зменшаны да 1000 еўра і 50 кілаграмаў, з 2020 года - да 750 еўра і 35 кілаграмаў, а з 2021-га і ва ўсе наступныя гады праз мяжу ЕАЭС можна будзе ўвозіць тавараў на суму не больш за 500 еўра і вагой да 25 кілаграмаў.

Новае рашэнне №91 адмяняе гэтыя ўсе этапы: ліміт у 500 еўра і 25 кілаграмаў ўводзіцца з 1 студзеня 2019 года.

- Рашэнне па зніжэнні нормы - прапанова расійскага боку, якая выносіла яго на разгляд савета Еўразійскай эканамічнай камісіі, - адзначаюць у Дзяржаўным мытным камітэце. - Рэспубліцы Беларусь, як і ўсім астатнім дзяржавам - удзельніцам ЕАЭС, неабходна выканаць новае рашэнне камісіі. Згодна з Мытным кодэксам нацыянальныя заканадаўствы могуць толькі рабіць больш жорсткімі нормы, прынятыя ЕЭК.

Гэта значыць, што з 1 студзеня 2019 года праз мяжу можна будзе правозіць тавары коштам максімум 500 еўра і 25 кілаграмаў у выпадку паездак не часцей чым раз у тры месяцы і 300 еўра і 20 кілаграмаў, калі перасякаць мяжу часцей.

Змены не закрануць паветраны транспарт. Там сітуацыя застанецца ранейшай: праз межы ЕАЭС бяспошлінна можна будзе правозіць тавараў на суму да 10 тысяч еўра і вагой да 50 кілаграмаў.

onliner.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як задаволіць кадравы голад у сферы ІТ?

Як задаволіць кадравы голад у сферы ІТ?

Работадаўцы кажуць, што быць добрым праграмістам і ўмець пісаць код для эфектыўнай работы ўжо недастаткова.

Культура

Балельшчыкі II Еўрапейскіх гульняў ужо рэзервуюць вясковыя гатэлі

Балельшчыкі II Еўрапейскіх гульняў ужо рэзервуюць вясковыя гатэлі

«Адышоў час, калі гасцям патрэбныя былі толькі «чарка і скварка», ім ужо цікавыя музеі, культурная праграма».

Грамадства

Як працуюць сапёры?

Як працуюць сапёры?

Больш за ўсё «сюрпрызаў» з часоў Вялікай Айчыннай вайны было знойдзена ў Докшыцкім, Талачынскім, Асіповіцкім і Лагойскім раёнах.