Вы тут

Таксіст у Мінску прыгавораны да 10 гадоў за незаконны абарот псіхатропаў


Суд Заводскага раёна Мінска вынес прысуд па крымінальнай справе аб незаконным абароце альфа-PVP ў дачыненні да вадзіцеля таксі Uber, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінгарсуда.


Фігуранту прызначана пакаранне ў выглядзе 10 гадоў пазбаўлення волі з адбываннем у калоніі строгага рэжыму. Прысуд у законную сілу не ўступіў і можа быць абскарджаны і апратэставаны.

Кіроўца таксі абвінавачваўся ў здзяйсненні злачынстваў па ч.1, 3 арт.328 КК. Ён незаконна без мэты збыту набыў не менш за 1,1 г парашкападобнага рэчыва, які змяшчае альфа-PVP, частку ўжыў, а астатнюю - працягнуў захоўваць па месцы жыхарства. Пазней яго затрымалі супрацоўнікі міліцыі, якія канфіскавалі рэчыва разам з 7 шпрыцамі. Акрамя таго, мужчына набыў не менш за 0,1 г альфа-PVP з мэтай збыту. Знаходзячыся ў стане, выклiканым ужываннем псіхатропу, незаконна збыў яго кліенту. Дзеянні спажыўца кваліфікаваныя па ч.1 арт. 328 КК. Ён атрымаў 3 гады 6 месяцаў калоніі строгага рэжыму.

Абодва фігуранты раней неаднаразова судзімыя.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».