Вы тут

На АНТ будзе выходзіць аўтарская праграма Марата Маркава


Гэты праект тэлеканал АНТ ананасаваў больш як паўгода таму, але толькі ў лістападзе ён даспеў да эфіру. Ужо на гэтым тыдні кіраўнік канала Марат Маркаў прадставіў прэм'еру — аўтарскую праграму ў фармаце вялікіх інтэрв'ю: топ-персоны ў розных сферах, у тым ліку ключавыя фігуры беларускай і замежнай палітыкі, злабадзённыя тэмы, незвычайныя дэкарацыі і ўласная адказнасць за якасць і праўдзівасць той інфармацыі, якую атрымаюць гледачы.


«Калі людзі будуць гаварыць толькі тое, што сапраўды ведаюць, на зямлі стане надзіва ціха. Гэты пасыл і стаў ідэалагічным базісам майго новага праекта «Маркаў. Нічога асабістага», — сцісла пераказвае аўтар і вядучы змест праграмы. На канале дадаюць, што выходзіць яна будзе не толькі строга па чацвяргах, а ў залежнасці ад інфармацыйнай насычанасці тыдня, магчыма, і пазапланава.

Вікторыя ЦЕЛЯШУК

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.