Вы тут

Усходні гараскоп на наступны тыдзень


АВЕН. Зоркі абяцаюць вам прыліў энергіі і жыццярадасны настрой. На гэтым фоне і дзелавыя пытанні будуць паспяхова вырашацца. У панядзелак будзьце гатовыя да таго, што вашы планы могуць парушыцца. У сераду не выключаны канфлікты з найбліжэйшым абкружэннем, выкліканыя вашым жаданнем раздаваць указанні. У пятніцу варта адпачыць і расслабіцца ў кампаніі блізкіх сяброў. У выхадныя можна звяртацца па падтрымку, у тым ліку і фінансавую.


ЦЯЛЕЦ. Важна не адхіляцца ад намечанага і праверанага курса. Калі не будзеце ленавацца, то зможаце дасягнуць бліскучых вынікаў. Аўторак — неспрыяльны для прасоўвання па кар'ернай лесвіцы. У чацвер і пятніцу можаце давесці да завяршэння важны праект, аднак эмацыянальна выматаецеся. У суботу лепш не планаваць сур'ёзных спраў. Дапамажыце сваім блізкім у пытаннях, якія іх вельмі хвалююць, гэтым вы ўмацуеце свой аўтарытэт.


БЛІЗНЯТЫ. На гэтым тыдні давядзецца шмат і інтэнсіўна працаваць, але праекты будуць цікавыя, і вы амаль адразу ўбачыце, што ў вас усё атрымліваецца і вы рухаецеся ў правільным кірунку. Эмацыянальнае напружанне спадзе да серады. Другая палова тыдня акажацца спакайнейшай. Магчымы цікавыя сустрэчы і карысныя знаёмствы, любоўныя спатканні і прыемныя сяброўскія стасункі.


РАК. Уменне слухаць і чуць прынясе поспех. У панядзелак будзьце надзвычай уважлівыя, сачыце за кожным сказаным словам. Падчас працы з дакументамі праявіце засяроджанасць, гэта станоўча адаб'ецца на кар'еры. У чацвер пастарайцеся аб'ектыўна ацаніць свае сілы і адмовіцца ад перапрацовак. У пятніцу лепш не спрачацца з начальствам. Сваякі дапамогуць вырашыць многія вашы праблемы. У асабістым жыцці чакайце прыемных сюрпрызаў.


ЛЕЎ. Настройцеся на сур'ёзныя і рашучыя дзеянні, але ўлічыце, што безразважная рызыка можа загубіць усе вашы пачынанні на корані. Калі будзеце прасоўвацца ў правільным напрамку, то навакольныя будуць ва ўсім падтрымліваць і справы пойдуць як па масле. У сераду можаце атрымаць добрыя весткі, вам будзе шанцаваць на прыемныя і карысныя знаёмствы. Да канца тыдня знікнуць практычна ўсе праблемы. Аднак важна не расслабляцца.


ДЗЕВА. Спрыяльна завершацца сустрэчы і нарады, вы будзеце вызначацца красамоўствам. У выніку атрымаеце ўпэўненасць у заўтрашнім дні і неабходную дапамогу з боку сяброў і знаёмых. Аднак магчымы невялікія грашовыя страты. У пятніцу імпульсіўнасць і ўпартасць пагражаюць пасварыць з блізкімі людзьмі. У нядзелю вам могуць прад'явіць неабгрунтаваныя прэтэнзіі. Будзьце дыпламатычныя, і тады пазбегнеце наступстваў гэтага канфлікту.


ШАЛІ. Ваш асабісты поспех будзе залежаць ад ступені вашай бескарыслівасці ў адносінах з навакольнымі. Чым менш будзеце думаць пра сябе, тым больш атрымаеце. Не саромейцеся дэманстраваць свой інтэлект. Паспрабуйце не спазняцца на працу і на дзелавыя сустрэчы. У чацвер магчымыя даволі стомныя далёкія паездкі. У пятніцу з'явіцца магчымасць высветліць важныя нюансы асабістых адносін.


СКАРПІЁН. На гэтым тыдні асабліва ўдачлівыя будуць тыя, хто праявіць упартасць у пошуку новых сфер для прымянення сваіх талентаў. Усё абавязкова атрымаецца, вы на правільным шляху, і жыццё пацвердзіць гэта ўжо да канца тыдня. Хоць цяжка будзе абысціся без шкадаванняў, што ў вас занадта шмат спраў і мала вольнага часу. Затое атрымаецца вырашыць усе фінансавыя пытанні. Прафесійныя справы ідуць угару. У выхадныя дні паспрабуйце стварыць дома максімальна гарманічную атмасферу.


СТРАЛЕЦ. Наступны тыдзень запатрабуе асцярожнасці ў думках і дзеяннях. Калі, вядома, вы не хочаце, каб вашы тайны адкрыліся для ўсеагульнага агляду, трымайце язык за зубамі. Адной з самых напружаных праблем тыдня могуць стаць узаемаадносіны са старымі сябрамі і жонкай ці мужам. У чацвер лепш пазбягаць людных месцаў і лішніх размоў.


КАЗЯРОГ. Многае будзе атрымлівацца, асабліва калі сумяшчаць прыемнае з карысным. Дзякуючы таварыскасці і дыпламатычнасці здолееце наладзіць патрэбныя сувязі ў дзелавой і асабістай сферах. Больш беражліва і ўважліва пастаўцеся да сям'і. У чацвер магчыма напружаная сітуацыя на працы, таму гэты дзень лепш прысвяціць завяршэнню дробных спраў і не пачынаць нічога новага. У выхадныя пастарайцеся выспацца і адпачыць.


ВАДАЛІЎ. Тыдзень абяцае поспех у справах кар'еры. Каб не прапусціць гэтыя прыемныя і доўгачаканыя хвіліны, нельга губляць час дарма, выявіце максімум працавітасці. Магчыма, давядзецца змяніць кола знаёмых. Серада ўдалая для паездак і падарожжаў. У чацвер магчымая сітуацыя, калі давядзецца абараняць свае інтарэсы. У суботу ёсць імавернасць нечаканых падзей, якія зменяць асабістае жыццё ў лепшы бок.


РЫБЫ. Гэта зорны час для людзей дзелавых, тых, хто не баіцца браць адказнасць на сябе. Менавіта цяпер вы можаце раскрыць свой творчы патэнцыял і ўмацаваць матэрыяльнае становішча. Магчымы некаторыя ўскладненні і перашкоды ў дасягненні мэты ў аўторак. У суботу ваша дапамога і падтрымка будуць неабходныя радні. Нядзелю прысвяціце свайму адпачынку, а не арганізацыі чагосьці.

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Зміцер Жылуновіч. Таварыш пясняр

Зміцер Жылуновіч. Таварыш пясняр

Ён быў аўтарам Маніфеста аб абвяшчэнні Савецкай Беларусі, першым прэм'ер-міністрам рэспублікі, яго двойчы выключалі з партыі, ён мог стаць першым народным паэтам...

Грамадства

Прэзідэнт зрабіў кадравыя прызначэнні

Прэзідэнт зрабіў кадравыя прызначэнні

Аляксандр Лукашэнка даў згоду на прызначэнне рэктараў і кіраўнікоў раёнаў і прадпрыемстваў.

Калейдаскоп

Чым здзівіў Беларускі тыдзень моды

Чым здзівіў Беларускі тыдзень моды

Пазнаёміцца з навінкамі ад беларускіх дызайнераў можна было на тыдні моды, які праходзіў у Мінску з 7 да 11 лістапада.