Вы тут

Лукашэнка прыняў удзел у саміце Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы


Учора Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыняў удзел у саміце Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы.

Маштабнае мерапрыемства сустракала Астана, сталіца Казахстана. Пасля цырымоніі прывітання і фатаграфавання кіраўнікоў дзяржаў — удзельніц арганізацыі пачалася сесія Савета калектыўнай бяспекі ў вузкім складзе. Цэнтральныя пытанні сустрэчы — праблемы міжнароднай і рэгіянальнай бяспекі і ўзаемадзеяння ў фармаце арганізацыі на міжнароднай арэне. Пасля адбылося пленарнае пасяджэнне, на якім удзельнікі заслухалі інфармацыю аб бягучай дзейнасці АДКБ, выкананні ранейшых рашэнняў, а таксама аб прыярытэтных кірунках дзейнасці ў наступны перыяд старшынства ў арганізацыі Кыргызстана.


Напярэдадні абмеркавання пытанняў на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаў у першай палове дня 8 лістапада ў Палацы Незалежнасці прайшло сумеснае пасяджэнне Савета міністраў замежных спраў, Савета міністраў абароны і Камітэта сакратароў саветаў бяспекі АДКБ.

Асноўная частка пасяджэння прайшла ў закрытым фармаце. Як паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі, у сваім выступленні міністр замежных спраў Уладзімір Макей прадставіў пазіцыю нашай краіны па асноўных праблемах глабальнай і рэгіянальнай бяспекі, падкрэсліў важнасць калектыўных дзеянняў для вырашэння задач, якія стаяць перад арганізацыяй, выказаў прапановы па ўдасканаленні знешнепалітычнага ўзаемадзеяння дзяржаў — членаў АДКБ.

У выніку саміту ў Астане былі прыняты важныя для АДКБ рашэнні. Атрымалі прававое афармленне статусы назіральніка і партнёра арганізацыі. Кіраўнікі дзяржаў таксама прынялі рашэнне аб палажэнні аб Цэнтры крызіснага рэагавання АДКБ. Дакументам вызначаны арганізацыйныя і прававыя асновы дзейнасці гэтай структуры.

Лідары краін падпісалі дэкларацыю Савета калектыўнай бяспекі, якая з'яўляецца галоўным выніковым дакументам саміту. У ім адлюстраваны сумесныя пазіцыі кіраўнікоў дзяржаў па актуальных пытаннях міжнароднага парадку дня ў сферы бяспекі, задачы арганізацыі на наступны перыяд. Вынікам саміту таксама стала прыняцце заявы аб скаардынаваных мерах у адносінах да асоб, якія ўдзельнічалі ва ўзброеных канфліктах на баку міжнародных тэрарыстычных арганізацый.

Падпісаны рашэнні, якія датычацца пытанняў арганізацыі кіравання войскамі (калектыўнымі сіламі) АДКБ, работы Каардынацыйнага савета кіраўнікоў кампетэнтных органаў па процідзеянні незаконнаму абароту наркотыкаў, плана дзеянняў па развіцці калектыўнай сістэмы процідзеяння незаконнай міграцыі на перыяд да 2025 года і плана мерапрыемстваў па развіцці скаардынаванай інфармацыйнай палітыкі ў інтарэсах дзяржаў — членаў АДКБ. Акрамя таго, прыняты рашэнні, якія датычацца бягучай дзейнасці арганізацыі, уключаючы кадравыя, арганізацыйныя і фінансавыя аспекты.

Старшынства ў арганізацыі на наступны міжсесійны перыяд перайшло Кыргызстану. Рашэнне аб прызначэнні новага генеральнага сакратара АДКБ адкладзена да наступнай сустрэчы прэзідэнтаў, якая павінна адбыцца ў снежні ў Санкт-Пецярбургу.

Паводле БелТА

Загаловак у газеце: Час важных рашэнняў

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.