Вы тут

У Беларусі могуць адмяніць камісію за анлайн-куплю чыгуначных квіткоў


Тарыф на куплю чыгуначных квіткоў праз інтэрнэт прапануецца адмяніць у Беларусі. Праект пастановы Савета Міністраў, які прадугледжвае дадзенае змяненне, вынесены на грамадскае абмеркаванне і размешчаны на сайце Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю.


Згодна з праектам дакумента, з пераліку паслуг транспартных чыгуначных тэрміналаў, тарыфы на якія рэгулююцца Міністэрствам антыманапольнага рэгулявання і гандлю, прапануецца выключыць паслугі па заказу і афармлення білетаў праз інтэрнэт па банкаўскіх плацежных картках.

У Беларускай чыгунцы растлумачылі: "У цяперашні час тарыф за афармленне праязных дакументаў на праезд у цягніках рэгіянальных ліній бізнес-класа і міжрэгіянальных ліній складае Br0,11, за заказ і афармленне праязнога дакумента праз інтэрнэт на праезд у гэтых жа цягніках - Br0,24. Пры адмене тарыфу агульны кошт праезду пры куплі квітка праз інтэрнэт будзе менш, чым пры афармленні ў касе". Такім чынам новаўвядзенне будзе стымуляваць электронны продаж чыгуначных білетаў.

Палажэнні праекта пастановы, адзначаюць у МАРГ, не акажуць негатыўнага ўплыву на рост коштаў і інфляцыйныя чаканні. У той жа час прапанаваныя змяненні дадуць магчымасць забяспечыць больш эфектыўнае рэгуляванне адносін паміж тэрміналамі і аўтамабільнымі перавозчыкамі шляхам ўстанаўлення роўных падыходаў да цэнаўтварэння на паслугі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».