Вы тут

У Лельчыцкім раёне мужчына за двое сутак двойчы згубіўся ў лесе


50-гадовы жыхар Мазыра прыехаў у госці да сваякоў у вёску Новае Палессе Лельчыцкага раёна. Раніцай 31 кастрычніка ён адправіўся ў лес па журавіны і не вярнуўся дадому. Пры гэтым звязацца з мазыранінам было немагчыма, таму што ён не ўзяў з сабой мабільны тэлефон. 1 лістапада сваякі звярнуліся ў міліцыю.


Як паведамляе прэс-служба УУС Гомельскага аблвыканкама, мужчыну неадкладна пачалі шукаць, аднак на наступны дзень ён вярнуўся сам. Распавёў, што ў лесе начаваў пад дрэвамі, харчаваўся падножным кормам. Блукаў ўвесь гэты час па лясным масіве, выпадкова знайшоў знаёмыя месцы і змог вярнуцца ў вёску.

Пры гэтым напярэдадні знікнення ён таксама хадзіў у лес за ягадамі, заблукаў, але здолеў выйсці ў вёску тым жа вечарам. Таму сваякі ўпарта адгаворвалі яго ад чарговага паходу

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».