Вы тут

Да 12 градусаў цяпла чакаецца на выхадных у Беларусі


 

У суботу, 10 лістапада, таксама будзе без істотных ападкаў. Месцамі туман. Тэмпература паветра ўначы па рэспубліцы складзе ад мінус 2 да плюс 5 градусаў, удзень - 3-10 градусаў цяпла. Па паўднёвым захадзе краіны будзе крыху цяплей - плюс 11-12 градусаў, піша БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.


Фота: kolobok.ua

У нядзелю, 11 лістапада, месцамі па краіне пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы, па ўсходзе краіны магчымы мокры снег, слабы галалёд. Тэмпература паветра ўначы складзе 0 - плюс 5 градусаў, пры праясненнях яна панізіцца да мінус 2. Удзень сіноптыкі прагназуюць 2-9 градусаў цяпла, па паўднёвым захадзе краіны - да плюс 11 градусаў.

"У нядзелю і панядзелак (11-12 лістапада) тэрыторыя Беларусі будзе знаходзіцца на перыферыі халоднага антыцыклону з цэнтрам над сярэдняй Волгай, у паўднёва-заходніх раёнах краіны надвор'е будуць фарміраваць больш цёплыя вільготныя паветраныя масы, якія паступаюць з Заходняй Еўропы", - адзначылі ў Белгідрамеце.

У панядзелак, 12 лістапада, месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя ападкі (дождж, па ўсходняй палавіне краіны з мокрым снегам), якія будуць суправаджацца парывістым ветрам. Уначы і раніцай месцамі захаваецца туман, па ўсходняй палавіне краіны магчымы слабы галалёд. Тэмпература паветра ў начны час складзе ад 1 да 7 градусаў цяпла, ва ўсходніх раёнах яна панізіцца да нуля - мінус 3. Удзень тэмпература па рэспубліцы складзе ад нуля па ўсходзе краіны да плюс 12 градусаў па паўднёвым захадзе рэспублікі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».