Вы тут

Дзяржстандарт на клінінгавыя паслугі можа з'явіцца ў Беларусі


Дзяржаўны стандарт на паслугі прафесійнага прыбірання памяшканняў прапануецца распрацаваць у Беларусі. Аб гэтым паведаміла дырэктар Беларускага дзяржаўнага інстытута стандартызацыі і сертыфікацыі Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Ірына Асмола, піша БЕЛТА.


"У Дзяржстандарт звяртаюцца арганізацыі з прапановай распрацаваць стандарт на клінінгавыя паслугі, або паслугі прафесійнага прыбірання памяшканняў. Такая магчымасць разглядаецца. Сёння ў Беларусі няма стандарту, які вызначае патрабаванні да якасці такіх паслуг. У той жа час многія буйныя арганізацыі сутыкнуліся з іх няякасным аказаннем. Пры гэтым лепш за ўсё, калі будзе праводзіцца і незалежная ацэнка на адпаведнасць гэтаму стандарту, якая пацвярджае здольнасць кампаніі якасна выконваць заяўленыя паслугі", - расказала Ірына Асмола.

У Беларусі дзейнічаюць 147 дзяржаўных стандартаў, якія ўстанаўліваюць патрабаванні да якасці паслуг. Гэта рамонт бытавой тэхнікі, чыгуначных саставаў, турысцкія, лагістычныя паслугі, паслугі пральняў, электрасувязі і г.д. Пры гэтым пад абавязковую сертыфікацыю падпадаюць толькі тры віды паслуг - па рамонце і тэхнічным абслугоўванні гульнявых аўтаматаў, падрыхтоўцы і перападрыхтоўцы вадзіцеляў транспартных сродкаў, а таксама шэраг паслуг у будаўнічай сферы.

Ірына Асмола адзначыла скарачэнне колькасці заявак на добраахвотную сертыфікацыю паслуг цырульняў, пральняў, па рамонце бытавой тэхнікі, сотавых тэлефонаў. "Засталася станоўчая тэндэнцыя добраахвотнай сертыфікацыі гасцінічных, турыстычных паслуг і паслуг па рамонце аўтатранспартных сродкаў. Суб'екты, якія прайшлі гэту працэдуру, разумеюць, што сертыфікат адпаведнасці - гэта паказчык канкурэнтаздольнасці і якаснага аказання паслугі", - дадала яна.

З 5 па 11 лістапада пад дэвізам "Якасць - гэта поспех!" праходзіць Еўрапейскі тыдзень якасці. 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?