Вы тут

Колькасць краін-прэтэндэнтаў на зімовыя Гульні змяншаецца


Кіраўнік Алімпійскага камітэта Томас Бах лічыць, што колькасць краін, якія хочуць прэтэндаваць на права правядзення зімовых Алімпійскіх гульняў, памяншаецца
з-за змены клімату. Пра гэта ён расказаў падчас інтэрактыўнай сесіі на пятым саміце «Разумныя гарады і спорт».


«Важна адзначыць розніцу паміж зімовай і летняй Алімпіядай. Зімовыя Гульні — гэта выклік па многіх прычынах. Геаграфія абмяжоўвае колькасць краін, якія могуць прэтэндаваць на зімовую Алімпіяду. Плавальны басейн можна пабудаваць дзе заўгодна, але знайсці горы для правядзення спаборніцтваў па горных лыжах ужо складаней.

Акрамя таго, зараз мы маем справу са змяненнем клімату, у прыватнасці ў Еўропе, таму лік магчымых кандыдатаў памяншаецца яшчэ больш.

У многіх рэгіёнах адбываецца змяненне клімату, і людзі кажуць, што сэнсу інвеставаць у развіццё зімовых відаў спорту няма, паколькі праз дзесяць гадоў укладанні могуць не акупіцца з-за адсутнасці натуральнага снегу і неабходнасці выкарыстоўваць снег штучны», — сказаў Бах.

Дар'я ЛАБАЖЭВІЧ

Загаловак у газеце: Клімат уплывае на Алімпіяду

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.