Вы тут

Памяць загінулых у гады Першай сусветнай ушанавалі ў МІнску


У нядзелю ўвесь свет адзначыць юбілейную дату — 100-годдзе з дня заканчэння Першай сусветнай вайны. Святочныя мерапрыемствы з удзелам лідараў дзяржаў адбудуцца ў Францыі, дзе і было падпісана пагадненне, якое паклала канец адной з самых жахлівых войнаў чалавецтва.


Пройдуць дні памяці і ў Беларусі. Учора дэлегацыі і паслы замежных краін усклалі кветкі да мемарыяльнага комплексу, усталяванага ў гонар загінулых у Першай сусветнай вайне на Брацкіх ваенных могілках. Нашчадкі тых, хто некалі ваяваў па розныя бакі, сустрэліся, каб хвілінай маўчання ўшанаваць памяць тых, хто паў ахвярай палітычных канфліктаў пачатку XX стагоддзя. Ад беларускага боку на мерапрыемстве прысутнічаў намеснік міністра замежных спраў Алег Краўчанка.

 

Прадаўжэннем мерапрыемстваў, прысвечаных юбілейнай даце, стане багаслужэнне ў храме-помніку ў гонар Усіх Святых, якое адбудзецца 11 лістапада.

Андрэй САЗОНАЎ

Фота аўтара

Загаловак у газеце: Горкая памяць зямлі

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.