Вы тут

З 2005 года ў аказанне інтымных паслуг было ўцягнута 300 дзяцей


Штогод у краіне выяўляюцца і прыцягваюцца да крымінальнай адказнасці некалькі дзясяткаў распаўсюджвальнікаў дзіцячай парнаграфіі ў інтэрнэце. Усяго з 2009 года зафіксавана 434 злачынствы, звязаныя з абаротам дзіцячай парнаграфіі. За 9 месяцаў бягучага года выяўлена 54 такія злачынствы. Пачынаючы з 2005 года ўстаноўлена 149 непаўналетніх дзяцей, з іх — 79 малалетніх, якія былі выкарыстаныя ў порназдымках і матэрыялы з якімі распаўсюджваліся ў інтэрнэце. Праблема дзіцячай прастытуцыі таксама існуе. З 2005 года ў аказанне інтымных паслуг было ўцягнута 300 дзяцей.


Як паведаміў намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі крымінальнай міліцыі Дзмітрый Цаюн, Міністэрства ўнутраных спраў у поўнай меры ўсведамляе маштабы пагрозы і імкнецца адэкватна рэагаваць на звязаныя з ёй выклікі.

З 2007 года ў нашай краіне пачалі выяўляцца выпадкі вырабу парнаграфічнай прадукцыі ў падпольнай студыі з прыцягненнем дзяцей і распаўсюджваннем падобных здымак у інтэрнэце на розных спецыялізаваных платных сайтах. Дзякуючы своечасова прынятым мерам у Беларусі была спыненая дзейнасць некалькіх злачынных груп, якія займаліся вырабам і распаўсюджваннем дзіцячай парнаграфіі ў сеціве. З улікам нарастання пагроз, звязаных з гэтай з'явай, па ініцыятыве МУС са снежня 2008 года дзейнічае новая норма Крымінальнага кодэкса, якая прадугледжвае адказнасць за такога роду злачынства. За выраб і распаўсюджванне парнаграфічных матэрыялаў або прадметаў парнаграфічнага характару з выявай непаўналетніх прадугледжваецца пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам да 13 гадоў.

У беларускім заканадаўстве паняцце дзіцячай парнаграфіі адпавядае ўсім міжнародным стандартам.

Падраздзяленні па барацьбе з падобнымі правапарушэннямі актыўна ўкараняюць у сваю дзейнасць праграмнае забеспячэнне СРS, распрацаванае і прызначанае для збору і аналізу адкрытай інфармацыі з файлаабменных сетак з мэтай выяўлення асоб, якія распаўсюджваюць альбо калекцыянуюць дзіцячую парнаграфію. На сённяшні дзень дадзеным праграмным прадуктам карыстаюцца 77 краін свету. Па хадайніцтве нашай краіны распрацоўшчыкі СРS пераклалі сваю праграму на беларускую мову, што істотна павышае эфектыўнасць яе выкарыстання.

Гаворачы аб іншых формах дзіцячай эксплуатацыі, трэба адзначыць, што, згодна з нацыянальным і міжнародным заканадаўствам, любыя дзеянні, якія накіраваны на выкарыстанне дзіцяці, нават не звязаныя з якім-небудзь уздзеяннем на яго — мае месца ўяўная добраахвотнасць, — лічацца гандлем людзьмі. У гэтай сувязі МУС прапануе разглядаць гандаль дзецьмі як самастойны від злачынства, які ахоплівае ўсе формы дзіцячай эксплуатацыі незалежна ад сродкаў уздзеяння.

— У цэлым сітуацыя не з'яўляецца крытычнай для нашай краіны і не выходзіць з-пад кантролю, — падкрэсліў Дзмітрый Цаюн. — Аднак ёсць дакладнае разуменне, што ў частцы заканадаўства трэба ўдасканальваць тыя нормы, якія існуюць, з ужываннем актуальных формаў і метадаў барацьбы супраць такіх негатыўных з'яў, як распаўсюджванне дзіцячай парнаграфіі і прастытуцыі ў інтэрнэце.

Сяргей КУЛАКОЎ

Загаловак у газеце: Абаронім нашых дзяцей

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».