Вы тут

Асцярожна: туман!


У апошнія дні моцны туман пануе практычна на ўсёй тэрыторыі Мінскай, а таксама Гомельскай і Гродзенскай абласцей, бачнасць на асобных участках аўтамабільных дарог складае 100—200 метраў. Нездавальняючыя ўмовы надвор'я захаваюцца і ў бліжэйшыя дні, а сёння, 10 лістапада, з-за туману ў краіне аб'яўлены аранжавы ўзровень небяспекі.


УДАІ УУС Мінскага аблвыканкама рэкамендуе аўтамабілістам у такіх умовах абавязкова рухацца з уключаным блізкім святлом фар. Ехаць варта з асаблівай асцярожнасцю, не перавышаць хуткасць, не парушаць правілы абгону, а пры бачнасці 100 і менш метраў і зусім пазбягаць абгонаў, захоўваць дыстанцыю, нават лепш павялічыць яе, і пастаянна кантраляваць сітуацыю на дарозе. Не лішнім будзе пазбягаць рэзкіх манеўраў і тармажэнняў, а таксама павысіць пільнасць пры праездзе пешаходных пераходаў як у гарадах, так і на трасах. У выпадку вымушанага прыпынку неабходна паркаваць аўто як мага далей ад праезнай часткі, у абавязковым парадку ўключаць аварыйную сігналізацыю, а пры выхадзе з машыны кіроўцам неабходна надзяваць святлоадбівальныя камізэлькі.

Пешаходам ДАІ нагадвае, што іх бяспека цалкам залежыць ад іх саміх і настойліва рэкамендуе праяўляць асаблівую ўвагу пры пераходах любой праезнай часткі, а ў цёмны час сутак абавязкова абазначаць сябе святлоадбівальнымі элементамі. Таксама пешаходы павінны памятаць, што на слізкай дарозе тармазны і прыпыначны шляхі любой машыны павялічваюцца ў разы.

Ул. інф.

Фота БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.