Вы тут

Мова наша: ці важна, як гавораць на богаслужэнні?


Днямі адбылося пасяджэнне Кансультатыўнага міжканфесійнага савета пры Упаўнаважаным па справах рэлігій і нацыянальнасцяў. На ім прысутнічалі як службовыя асобы, так і святары самых розных канфесій — у тым ліку праваслаўных, католікаў, іўдзеяў, лютэран, хрысціян веры евангельскай і іншых. На пасяджэнні абмяркоўвалі самыя вострыя пытанні, датычныя жыцця канфесій, напрыклад моўныя і палітычныя аспекты.


— Каталіцкая царква скончыла вялікую працу па перакладзе Бібліі на беларускую мову, — адзначыў Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Леанід ГУЛЯКА. — Аднак у мяне ўзнікае пытанне, даволі нечаканае: для чаго гэта было зроблена?.. Тлумачу сваю думку. У Гродзенскай вобласці працуе 23 ксяндзы з Польшчы, і ніводзін з іх не выкарыстоўвае ні беларускую, ні рускую мовы!.. У нас даволі лаяльнае заканадаўства ў гэтым плане. Але нядаўна я сустракаўся са сваімі калегамі з Літвы. Калі размова зайшла пра тое, на якой мове ў іх праводзяць богаслужэнні запрошаныя святары, яны адказалі, што такое там увогуле не абмяркоўваецца — не выкарыстоўваецца ніякая іншая мова апроч літоўскай. Біблію пераклалі, паўсюль пра гэта распавялі — гэта ўсё надзвычай добра. І я стаўлюся з вялікай павагай да перакладу Бібліі на беларускую мову. Аднак трэба, каб тое, што зроблена, стыкавалася з мовай, якая на практыцы выкарыстоўваецца ў служэнні.

У сваю чаргу вікарны епіскап Мінска-Магілёўскай архіепархіі Рымска-каталіцкай царквы ў Беларусі Юрый КАСАБУЦКІ адказаў: «Не ўсё адразу. Мы і так маем даволі вялікі прагрэс ва ўвядзенні беларускай мовы ў богаслужбовую практыку іншых краін. Такога прагрэсу, як у нас, няма нідзе ў свеце».

«Такога прагрэсу, як у Беларусі, нідзе ў свеце не шукаюць, — адказаў Леанід Гуляка. — Таму што службы вядуцца на мовах тых краін, дзе яны ладзяцца».

Ніна ШЧАРБАЧЭВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».