Вы тут

Круглы стол, прысвечаны асобе Саламеі Русецкай, пройдзе ў НАН


13 лістапада ў Інстытуце гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (Мінск, вул. Акадэмічная, 1, пакой 223) адбудзецца “круглы стол” “Асоба Саламеі Русецкай у рэтраспектыве прасторы і часу”.


Сёлета спаўняецца 300 год з нараджэння першай вядомай у гісторыі Беларусі жанчыны-доктара. Святкаванне 300-годдзя Саламеі Русецкай унесена ў Спіс памятных дат ЮНЭСКА на 2018 год. Падзеі жыцця Саламеі сталі вядомыя дзякуючы захаванню яе ўспамінаў “Рэха, на свет пададзенае, заняткаў, падарожжа і жыцця майго авантураў…”, якія захоўваюцца ў Музеі князёў Чартарыйскіх у Кракаве. У 1993 годзе ўспаміны былі выдадзены па-беларуску: “Авантуры майго жыцця” ўжо вытрымалі некалькі перавыданняў. У пачатку 2000-х гадоў у Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Я.Купалы ішоў спектакль “Саламея”, прысвечаны гэтай незвычайнай жанчыне.

Саламея нарадзілася ў 1718 годзе на Наваградчыне. Ужо ў 14 год выйшла замуж за лекара Якуба Гальпіра і з ім накіравалася ў сваё першае падарожжа ў Асманскую імперыю ў Стамбул. Спачатку дапамагала мужу лячыць хворых, а з часам пераняла яго веды і стала вядомым лекарам. Саламея шмат падарожнічала па Еўропе, Расійскай імперыі і Блізкім Усходзе.

Падчас “круглага стала” запланавана абмеркаваць шырокае кола пытанняў: успаміны Саламеі Русецкай як крыніца па гісторыі Еўропы і Азіі XVIII стагоддзя; жыхары Наваградчыны ў часы Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай; развіццё медыцыны ў Еўропе і Азіі ў XVIII стагоддзі; новы погляд на ролю жанчын у Еўропе і Азіі ў XVIII стагоддзі; Саламея Русецкая на службе Радзівілаў, Патоцкіх і іншых магнатаў Рэчы Паспалітай; Саламея Русецкая ў коле славутасцяў эпохі Асветніцтва.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.