Вы тут

Студэнцкі экалагічны кангрэс упершыню пройдзе ў БДУ 12 лістапада


Навуковае мерапрыемства збярэ прадстаўнікоў Беларусі, Расіі, Эквадора, Казахстана і Шры-Ланкі. Удзел у ім возьмуць каля 150 беларускіх і замежных студэнтаў. Нашу краіну  прадстаўляюць выхаванцы БДУ, БДПУ, Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта і Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту.


Дэвіз форуму —  "Ідэя—Даследаванне—Рэалізацыя”. На навуковай канферэнцыі  абмяркуюць 27 студэнцкіх дакладаў. Фармат кангрэса прадугледжвае стварэнне пляцоўкі для дэманстрацыі студэнцкіх ініцыятыў па вырашэнні існуючых экалагічных праблем.

Найлепшы праект выберуць у рамках конкурсу “Экаідэі  твайго ўніверсітэта". У ім заяўлены 11 маладзёжных ініцыятыў. Напрыклад, студэнты БДУ выступяць з прапановай арганізацыі безадходнай лабараторыі на хімічным факультэце, прадэманструюць бяспечныя варыянты паскоранай ўтылізацыі цвёрдых бытавых адходаў. У сувязі з наяўнасцю ў Беларусі радовішчаў гліны будучыя эколагі распрацавалі тэхналогію з яе выкарыстаннем для ліквідацыі смеццевых звалак. Сярод экаідэй  ёсць і буйныя праекты. Адзін з іх — “Устойлівае інфраструктурнае будаўніцтва ў Альманскіх балотах”. Найлепшая распрацоўка атрымае фінансаванне для далейшага развіцця і рэалізацыі.

У праграму ўключаны таксама адукацыйныя мерапрыемствы. Выкладчыкі БДУ раскажуць аб асноўных этапах рэалізацыі бізнес-праектаў у галіне хіміі, экалогіі і аховы навакольнага асяроддзя і вядомых экалагічных праграмах. Стасункі будуць арганізаваныя ў фармаце “адкрытага мікрафона”. Таксама для ўдзельнікаў падрыхтуюць “Эказону псіхалагічнай разгрузкі”, дзе можна будзе прайсці розныя псіхалагічныя тэсты, ароматэрапію і пачаставацца экапрадуктамі.

Арганізатарамі кангрэса выступілі хімічны факультэт і “Унітэхпрам” БДУ.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.