Вы тут

Дыктант нацыянальнага адзінства прайшоў у пасольстве Украіны


У пятніцу Украіна святкавала Дзень украінскага пісьменства. Традыцыя свята ідзе ад 1997 года, і праводзіцца яно ў гонар летапісца Нестара – паслядоўніка тварцоў славянскага пісьменства Кірыла і Мефодыя. У краіне-суседцы ў гэты дзень стала традыцыйным праводзіць дыктант нацыянальнага адзінства. Гэта значыць, калі пад дыктоўку ў прамым эфіры кожны ахвотны мае магчымасць праверыць свае веды.


З кожным годам дыктант нацыянальнага адзінства аб’ядноўвае ўсё больше краін. У гэтым годзе да дыктоўкі на ўкраінскай мове далучыліся і беларусы. Так у пятніцу Пасольствам Украіны ў Беларусі была арганізавана дыктоўка, на якую запрасілі студэнтаў БДУ, якія вывучаюць украінскую мову, а таксама ўсіх тых, хто пажадае прыняць удзел.

Самай маладой удзельніцай дыктоўкі стала Альжбэта Малішэўская-Спрынчан. Дзяўчынку запрасілі асабіста. Нягледзячы на юны ўзрост, Альжбэта паспяхова бярэ ўдзел у творчых конкурсах і займае прызавыя месцы. Вось і ў гэты дзень дзяўчына атрымала з рук пасла Украіны Ігара Кізіма дыплом трэцяй ступені за паспяховае выступленне на Міжнародным моўна-літаратурным конкурсе вучнёўскай і студэнцкай моладзі імя Тараса Шаўчэнкі. Акрамя дыплома, Альжбэце падарылі шмат кніг, каб дзяўчына працягвала ўдасканальваць свае веды, вывучаючы ўкраінскую мову.

Падводзячы вынікі сустрэчы, Ігар Кізім выказаў меркаванне, што магчыма сённяшняе мерапрыемства стане традыцыйным. І ў наступным годзе 9 лістапада на дыктоўку прыйдзе яшчэ больш удзельнікаў

Андрэй САЗОНАЎ

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

«Догляд займае не больш за хвіліну». Як правяраюць наведвальнікаў перад уваходам у фан-зону?

«Догляд займае не больш за хвіліну». Як правяраюць наведвальнікаў перад уваходам у фан-зону?

Пералік рэчаў, забароненых да праносу, змешчаны на ўваходзе ў кантрольна-прапускны пункт.

Эканоміка

Што мы купляем праз інтэрнэт, і чаму айчынны гандаль у сеціве прайграе

Што мы купляем праз інтэрнэт, і чаму айчынны гандаль у сеціве прайграе

Электронны гандаль у нашай краіне працягвае расці. 

Грамадства

Мінчанка трымае ў аднапакаёвай кватэры жывога пітона

Мінчанка трымае ў аднапакаёвай кватэры жывога пітона

У Машы Афанасій жыве каля года. Такі незвычайны падарунак ёй зрабіў сябар.