Вы тут

Сусветны тыдзень прадпрымальніцтва адкрываецца ў Беларусі


Сусветны тыдзень прадпрымальніцтва (GEW) адкрываецца сёння ў Беларусі, піша БЕЛТА.


Ключавой яго падзеяй стане першая ў краіне выстава-форум інавацыйных кампаній і стартапов Gew Belarus, якая разгорнецца 13 і 14 лістапада ў Нацыянальным выставачным цэнтры "Белэкспа". Форум збярэ на адной пляцоўцы прадстаўнікоў бізнесу і ўлады для абмену вопытам, вызначэння стратэгій развіцця, атрымання каштоўных ведаў і ўстанаўлення карысных сувязей.

13 лістапада пры падтрымцы пасольства Вялікабрытаніі ў Беларусі праводзіцца стартап-спаборніцтва Belbiz Battle. Конкурс будзе карысны для кампаній рэальнага сектара, арганізацый падтрымкі і пабудовы інфраструктуры, а таксама новага пакалення прадпрымальнікаў. Belbiz Battle - лепшая магчымасць заявіць пра сваю ідэю на рэспубліканскім узроўні, прыцягнуць новых карыстальнікаў і атрымаць доступ да еўрапейскіх бізнэс-акселератараў. У гэтым годзе будуць адабраныя пяць каманд-пераможцаў - яны адправяцца ў Лондан, дзе будуць прадстаўлены міжнародным інвестарам.

Праграмай форуму таксама запланавана мерапрыемства для дзяцей і падлеткаў - канферэнцыя па бізнесе AdVenture. Яна пройдзе 14 лістапада.

У гэтым годзе прадпрымальнікі змогуць прэзентаваць на выставе свае сэрвісы альбо прадукты з імянным стэндам. Гэта магчымасць даступная ўсім кампаніям, якія цэняць тэхналогіі і інавацыі, але прыярытэт аддаецца стартапам.

У Беларусі Сусветны тыдзень прадпрымальніцтва праводзіцца з 2011 года. Афіцыйны прадстаўнік - ТАА "Цэнтр дзелавых камунікацый "БЕЛБІЗ". Партнёрамі GEW Belarus сталі Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці, Банк развіцця Беларусі, Міністэрства эканомікі, Міжнародная фінансавая карпарацыя і пасольства Вялікабрытаніі. Мерапрыемства пройдзе пры падтрымцы Савета Міністраў Беларусі.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.