Вы тут

Справа на 6 трыльёнаў юаняў


Паводле інфармацыі, атрыманай ад Міністэрства камерцыі КНР, за першыя тры кварталы гэтага года аб'ём знешнегандлёвага абароту паміж Кітаем і краінамі ўздоўж "Аднаго пояса, аднаго шляху" перавысіў 6 трлн. юаняў, што на 13% больш у параўнанні з аналагічным перыядам у мінулым годзе, перадае "Жэньмінь жыбаа" анлайн".


Паводле дадзеных, раней апублікаваных Галоўным мытным упраўленнем КНР, за першыя тры кварталы гэтага года аб'ём знешнегандлёвага абароту паміж Кітаем і ЕС, ЗША і АСЕАН склаў 7.3%, 6.5% і 12.6% адпаведна. Што тычыцца аналагічных дадзеных у знешнегандлёвым абароце паміж КНР і Расіяй, Польшчай, Казахстанам і іншымі краінамі ўздоўж "Аднаго пояса, аднаго шляху", яны вышэй агульнага тэмпу росту. 

Эксперты адзначаюць, што на фоне зменлівых умоў на міжнароднай арэне знешні гандаль стабільна развіваецца, у рынкавай дыверсіфікацыі дасягнуты прагрэс, што выявіла ўмацаванне ўнутраных рухаючых сіл для эканамічнага развіцця Кітая, а таксама стала праявай яшчэ большых высілкаў, накіраваных на спрашчэнне гандлёвых працэдур і зніжэнне імпартных тарыфаў.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?