Вы тут

Залаты Кітай


Кітай працягвае займаць першае месца ў свеце па аб'ёмах здабычы і спажывання золата, а па разведаных запасах саступае толькі ПАР, заявіў Сун Сінь, кіраўнік Кітайскай асацыяцыі золатапрамысловікаў, перадае "Жэньмінь жыбаа" анлайн".


Ён паведаміў, што ў 2017 годзе ў Кітаі ў агульнай складанасці было здабыта 426,14 тоны золата - гэта 13,03 працэнта агульнасусветнай здабычы, Кітай лідзіруе па здабычы золата ўжо 11 гадоў запар.  У той жа час аб'ём спажывання гэтага каштоўнага металу ў краіне дасягнуў 1089,07 тоны, то бок павялічыўся ў гадавым вымярэньні на 9,41 працэнта.  Па перапрацоўцы золата і спажыванні залатых упрыгожванняў Кітай займае першае месца ў свеце.

Адначасова з гэтым у КНР хутка расце рынак золата, па аб'ёме здзелак з золатам (аднабаковых) Кітай займае трэцяе месца ў свеце.  У 2017 годзе на Шанхайскай залатой біржы аб'ём здзелак з золатам (двухбаковых) дасягнуў 54,3 тыс. тон, павялічыўшыся на 11,54 працэнта, - гэта найбуйнейшая ў свеце біржа фізічнага золата.

Разведаныя запасы золата таксама працягваюць хутка расці.  На канец 2017 года адпаведны паказчык у Кітаі склаў 13 195,6 тоны, павялічыўшыся за год на 8,45 працэнта.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?