Вы тут

Выстава "Беларусь. Рэлігія. Талерантнасць" адкрылася ў Парыжы


Міжнародны выставачны праект "Беларусь. Рэлігія. Талерантнасць" адкрыўся ў Парыжы. Аб гэтым паведаміла пасольства Беларусі ў Французскай Рэспубліцы.


Выстаўку прэзентаваў пасол Беларусі ў Францыі Павел Латушка. На яго думку, сімвалічна, што праект адкрыўся ў дні святкавання 100-гадовага юбілею з моманту заканчэння Першай сусветнай вайны - "Беларусь. Рэлігія. Талерантнасць" якраз падкрэслівае каштоўнасць міжнацыянальнага міру і міжканфесійнай згоды для беларускага народа. На тэрыторыі краіны шмат стагоддзяў у згодзе жывуць прадстаўнікі розных рэлігійных канфесій, таму сёння вопыт Беларусі становіцца асабліва запатрабаваным у свеце. 

Таксама Павел Латушка падкрэсліў: Беларусь цярпела ад войнаў, але ніколі не ініцыіравала іх. "З нашай зямлі ніколі не пачнецца вайна. І сёння беларускі сцяг развяваецца сярод сцягоў іншых краін каля Трыумфальнай аркі і ў храме Нотр-Дам у Парыжы як сімвал прызнання ролі і ахвяр беларускага народа ў Першай сусветнай вайне", - сказаў ён.

Праект быў падрыхтаваны пастаянным прадстаўніцтвам Беларусі пры ЮНЕСКА сумесна з Нацыянальным гістарычным музеем краіны. Ганаровы патранат над праектам прыняў міністр замежных спраў Беларусі, старшыня Нацыянальнай камісіі Беларусі па справах ЮНЕСКА Уладзімір Макей. 

"Беларусь. Рэлігія. Талерантнасць" плануецца таксама прадставіць у іншых еўрапейскіх краінах.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.