Вы тут

Дарожнікі Мінска нарыхтавалі да зімы 38 тысяч тон пясчана-саляных сумесяў


"Гаррамаўтадар Мінгарвыканкама" нарыхтаваў 38 тысяч тон пясчана-саляных сумесяў і 7,4 тысяч тон галіту маркі А для барацьбы з зімовай слізкасцю - 70% і 100% ад патрэбы, паведаміў сёння на аператыўнай нарадзе ў Мінгарвыканкаме намеснік генеральнага дырэктара ДВА "Гаррамаўтадар Мінгарвыканкама" Алег Лукашэнка, перадае БЕЛТА.


Запасы плануецца папаўняць па меры выдаткоўвання. На прыпынках грамадскага транспарту, стромкіх уздымах, небяспечных участках устаноўлены спецыяльныя ёмістасці з процігалалёднымі рэагентамі. Пры надыходзе ўстойлівых адмоўных тэмператур таксама з'явяцца снегазатрымліваючыя агароджы.

Аўтапарк прадпрыемства для уборкі вуліц у зімовы перыяд налічвае 750 адзінак спецыялізаванай тэхнікі. Для часовага складавання снегу вызначаны 10 пляцовак. Таксама будзе працаваць снегаплавільны пункт, размешчаны па вул. Машынабудаўнікоў у мікрараёне Чыжоўка.

Па словах Алега Лукашэнкі, з пачатку года адрамантавана каля 387 тыс. м² вулічна-дарожнай сеткі, крытычная ямачнасць ліквідаваная на участках плошчай 120 тыс. м², абноўленыя 117,7 тыс. м² тратуараў, заменена 17,7 км бартавога каменя. Праводзіліся рамонт калодзежаў дажджавой каналізацыі, транспартных і пешаходных загарод, заліванне расколін.

Цалкам заменена пакрыццё на 49 участках плошчай 485,4 тыс. м². У зімовы час для ліквідацыі крытычных дэфектаў плануецца выкарыстоўваць халодныя арганамінеральныя сумесі, што вырабляюцца на мінскім заводзе "Макрадор".

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як выхаваць даследчыка за школьнай партай?

Як выхаваць даследчыка за школьнай партай?

Чаму ўсе краіны, якія развіваюць інавацыйную эканоміку, робяць сёння стаўку на STЕM? 

Палітыка

Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з прадстаўнікамі СМІ Расіі

Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з прадстаўнікамі СМІ Расіі

Некалькі рэчаў сёлета адбываюцца ўпершыню.

Грамадства

Ці набудуць у гаспадароў старыя хаты?

Ці набудуць у гаспадароў старыя хаты?

Адэльскі сельскі савет, што ў Гродзенскім раёне, можна назваць брамай у Еўрасаюз.