Вы тут

“Чырвоны харчавік” разыгрывае падарожжа ў Арабскія Эміраты


З 12 лістапада па 12 студзеня 2019 года “Чырвоны харчавік” праводзіць рэкламную гульню “Салодкае падарожжа!” і запрашае кожнага прыняць у ёй удзел. Галоўны прыз — турыстычная пуцёўка ў Аб'яднаныя Арабскія Эміраты. Акрамя таго, 80 шчасліўчыкаў стануць уладальнікамі салодкіх падарункавых набораў “Ружа” з эксклюзіўным зефірам handmade.


Для ўдзелу ў гульні ў перыяд з 12 лістапада па 12 студзеня ўключна неабходна купіць любую прадукцыю пад таварным знакам "Чырвонага харчавіка” на суму не менш за 5 рублёў у адным касавым чэку (арыгінал дакумента неабходна захоўваць на працягу ўсяго розыгрышу).

Потым у названы перыяд зарэгістравацца на сайце www.igra-zefir.by і запоўніць неабходныя дадзеныя.

Калі ў касавым чэку найменне прадукцыі пад таварным знакам “Чырвоны харчавік” не прапісана, можна скарыстацца паштовым спосабам рэгістрацыі. Для гэтага неабходна ў названы перыяд набыць прадукцыю на суму не менш, чым на 5 рублёў, выразаць з усіх упаковак гульнявога прадукту лагатып “Чырвоны харчавік” (з кожнага, калі іх некалькі), укласці іх і таварны чэк, які пацвярджае куплю, у канверт, пазначыць прозвішча, імя, імя па бацьку ўдзельніка, паштовы адрас (паштовы індэкс, вобласць, раён, населены пункт, вуліцу (пры наяўнасці), дом, корпус (пры наяўнасці), нумар кватэры (пры наяўнасці), кантактны з кодам тэлефон (можна ўкласці ўнутр канверта).

Пасля чаго адправіць ліст па адрасе: 220050, РБ, г. Мінск, а/с “Чырвоны харчавік”.

Больш падрабязна азнаёміцца з умовамі розыгрышу можна на сайце Беларускага дзяржаўнага канцэрна харчовай прамысловасці.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».