Вы тут

Пройдзе дабрачынны марафон у падтрымку пяцігадовага Цімафея Дымара з Пружан


13 лістапада, у Сусветны дзень дабрыні, рэспубліканскі дабрачынны марафон БРСМ “Усе фарбы жыцця для цябе” зробіць прыпынак у Пружанах, каб аказаць адрасную падтрымку пяцігадоваму Цімафею Дымару, якому з самага нараджэння пастаўлены несуцяшальны дыягназ — прыроджаны парок развіцця нервовай сістэмы.


Бацькі Цімафея былі пазбаўлены бацькоўскіх правоў. З лютага 2016 года хлопчык выхоўваецца ў прыёмнай сям’і. Прыёмная маці зрабіла вельмі шмат для Цімафея, для яго здароўя. Хлопчыку неабходны пастаянны прыём лекавых сродкаў і новае інваліднае крэсла.

Сваю творчасць і дабрыню Цімафею падораць артысты беларускай эстрады і актыўныя ўдзельнікі дабрачынных праектаў БРСМ. Усе грашовыя сродкі, атрыманыя падчас творчай праграмы, будуць пералічаны на дабрачынны рахунак для хлопчыка. Абласны этап дабрачыннага марафона “Усе фарбы жыцця для цябе” пройдзе ў гарадскім Палацы культуры, пачатак — у 18 гадзін.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?