Вы тут

Цягнік Мінск - Полацк закідалі камянямі. Парушальнікаў шукаюць


Інцыдэнт з цягніком здарыўся ў Вілейскім раёне ўвечары 10 лістапада.


Пасажырскі цягнік Мінск - Полацк ішоў праз прыпыначны пункт «Зеніт», калі машыніст ў святле пражэктара заўважыў непадалёк ад пуцей дваіх чалавек, вонкава падобных на падлеткаў. Практычна ў той жа момант пачуліся гукі удараў цвёрдых прадметаў па корпусе цягніка. Камяні не патрапілі ў вокны, сур'ёзных пашкоджанняў чыгуначны транспарт не атрымаў, таму не прыйшлося рабіць незапланаваны прыпынак. Аднак пра інцыдэнт паведамілі ў Вілейскі РАУС.

Па факце здарэння праводзіцца праверка. Міліцыянеры шукаюць парушальнікаў. Іх дзеянням пакуль не дадзена прававая ацэнка, аднак гаворка можа весціся нават пра крымінальную адказнасць.

minsknews.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?