Вы тут

Валеры Мерэс: Я адчувала сябе абсалютна свабоднай


Не толькі конкурснымі праглядамі жыве мінскі кінафестываль. Ён дорыць кінагурманам магчымасць паглядзець фільмы, якія наўрад ці будуць ісці ў пракаце, работы самых яркіх аўтараў сучаснасці. Ён вучыць разумець гэтае мастацтва праз праграмы, якія распавядаюць пра кіно. Ён прапануе ўнікальныя рэтраспектывы і сустрэчы. Сёлета ў межах секцыі «Геніі кіно: Аньес Варда» адбыўся паказ стужкі «Адна спявае, другая не». Карціну ў Мінску прадставіла зорка аўтарскага кіно, французская актрыса Валеры Мерэс. Шырокаму гледачу яна вядомая па такіх фільмах, як «Укол парасонам» ці «Банзай», што ішлі ў пракаце і па тэлебачанні ў савецкі час. Аматары аўтарскага кіно запомнілі гэтую актрысу па рабоце ў карціне Андрэя Таркоўскага «Ахвярапрынашэнне». Насамрэч у Валеры дзясяткі роляў у кіно.


Але ў Мінску гаворка ішла пра карціну, створаную прадстаўніцай «новай хвалі» французскага кіно Аньес Варда, пра феміністычныя ідэі: фільм, створаны ў 70-я гады, звяртаў увагу на правы жанчын. І калі параўнаць, што ёсць цяпер, то можна ўявіць, што мастацтва кіно мае рэальную сілу, бо шмат што змянілася. Валеры па-жаночы шчыра казала пра тое, якую ролю здымкі ў кіно адыгралі ў яе жыцці:

— Гэты фільм па-добраму феміністычны. Я радуюся, што ёсць мужчыны ў зале, каб яны станавіліся на бок жанчын, паважалі нас, таму што мы насамрэч вельмі харошыя.

…На той момант, калі пачыналася работа над фільмам, я не мела дастаткова часу, каб удзельнічаць у здымках, бо была занятая ў спектаклі тэатра. Але калі я сустрэлася з Аньес, яна сказала: «Прачытай сцэнарый, і калі пасля ты захочаш займацца тым, чым займалася раней, няхай так і будзе. Я прачытала сцэнарый і зразумела, што гераіні фільма зменяць маё жыццё. Калі я здымалася ў фільме Аньес Варда, мне было 20 гадоў. І вельмі хацелася быць Мэрылін Манро, хацелася пазіраваць для мужчын, падабацца ім. Тады мне Аньес сказала, што быць актрысай — гэта не значыць быць легкадумнай жанчынай. Калі спявала, а пастаянна пазіравала як Мэрылін, а Аньес настойвала, каб я была больш мужная. Роля Палін зрабіла мяне той жанчынай, якой я з’яўляюся цяпер. І адкрыла мне дзверы ў кіно.

…Аньес Варда і Андрэй Таркоўскі — тыя вялікія рэжысёры, з якімі мне давялося працаваць. Я адчувала сябе абсалютна свабоднай, я ім цалкам давярала. І калі мне рэжысёр тлумачыла, што так можа быць, што жанчына аддае адно дзіця, калі ў яе застаецца другое, то я імкнулася сыграць гэта пераканаўча. Не ўсе рэжысёры могуць быць настолькі моцнымі, як Варда ці Таркоўскі».

Марыя АСІПЕНКА


ПЕРАМОЖЦЫ КОНКУРСУ ФІЛЬМАЎ ДЛЯ ДЗІЦЯЧАЙ І ЮНАЦКАЙ АЎДЫТОРЫІ «ЛІСТАПАДЗІК»

Залаты «Лістападзік» за лепшы фільм — «Супа Мода», рэжысёр Лікарыён Вайнайна (Кенія, Германія);

Лепшая дзіцячая роля — Шан-Хэ Хуан за ролю ў фільме «Ведае толькі мора» (Тайвань);

Лепшая работа дарослага ў дзіцячым фільме — Філіпа Нігра за ролю ў фільме «Уцёкі ў Рым» (Італія, Швейцарыя);

Спецыяльны прыз журы за лепшы сцэнарый — «На мяжы», рэжысёр Алдзіяр Байракімаў (Казахстан);

Дыплом «За лепшае аператарскае мастацтва» — «Таварыш дзіця», рэжысёр Маоніка Сійметс (Эстонія).

Старшыня журы — Эрык-Білада (ЗША). Члены журы — Наргес Абіяр (Іран), Алена Турава (Беларусь).

Беларускіх фільмаў у конкурснай праграме не было.


ПЕРАМОЖЦЫ КОНКУРСУ НАЦЫЯНАЛЬНЫХ КІНАШКОЛ

Прыз «За лепшы фільм» — «Той жа боль», Петэр Санд Магнусен (Польская нацыянальная школа кіно, тэлебачання і тэатра ў Лодзі);

Дыплом «За аператарскую работу і мужнасць» — «Адчужэнне», Бегім Жалдубай кызы (Кыргызска-Турэцкі ўніверсітэт «Манас»);

Дыплом «За дасціпны арыгінальны падыход» — «На ўсход», Імэн Чжан (Мабільная кінашкола «DOCNOMADS»);

Дыплом «За тое, што гаворыце жыццю “так”, усведамляючы яго хуткаплыннасць» — «Скачкі Бруна», Мірна Эверхард (Мабільная кінашкола «DOCNOMADS»).

Члены журы: Ёзэфіна Зеттмахер, Ілона Бічэўска, Марыя Касцюковіч.

Нашу краіну ў конкурсе прадстаўляла Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў праз фільм «Адзін дзень з жыцця Алеся і Алесі» Алены Буяковай.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».