Вы тут

Быць бачнымі!


Суадносіны колькасці і якасці ў мастацтве — тэма, якая прыходзіла на розум пры падвядзенні вынікаў «Восеньскага салона з Белгазпрамбанкам».


Пра колькасць (вартую ўвагі) сведчаць узнагароды, якіх насамрэч шмат. Міжнароднае журы вырашыла, што галоўны прыз (і гадавую стыпендыю ў 12.500 рублёў) сёлета трэба ўручыць траім пераможцам: Алене Гіль, Уладзіміру Сакалоўскаму, Алесі Жыткевіч. І яшчэ чатыры ўдзельнікі выстаўкі адзначаныя спецыяльнымі дыпломамі: Канстанцін Ладошкін, Алена Галавіна, Сяргей Рубашка і Арт-група «12».

— Хачу адзначыць высокі ўзровень валодання тэхнічнымі прыёмамі мастацтва і майстэрствам дэталізацыі, — адзначыў італьянскі мастак і куратар Гаспар Манас. — Але мастацтва павінна мець ідэю і пасыл для сучаснага кантэксту.

Высокі ўзровень традыцыйнага мастацтва адзначалі і іншыя эксперты, напрыклад, Ганну Баўэр з Германіі ўразіла разнастайнасць прадстаўленых тэхнік і стыляў. Разам з тым яна адзначыла саму ідэю правядзення такой маштабнай выстаўкі: гэта магчымасць для маладых мастакоў стаць бачнымі.

Пры гэтым Давіле Тамкутэ з Літвы прызналася, што міжнароднаму журы было няпроста абраць пераможцаў сёлета: лаўрэаты мінулых гадоў, ад якіх найбольш чакалі руху і здзіўлення, нібыта расслабіліся.

А вось гледачы, якім дадзена права абраць сваіх фаварытаў, падаецца, ведаюць, каго і за што любяць. І тут на працягу ўсіх гадоў правядзення «Восеньскага салона» вызначылася свая інтрыга: ці будзе здзіўленне на гэты раз? Фанфары: першае месца ў галасаванні гледачоў зноў здабыла Алеся Скарабагатая («Прыз глядацкіх сімпатый» і 12.500 рублёў). Другое месца ў Ільі Спрынджука, а трэцяе месца падзялілі Аляксандр Бельскі і Канстанцін Ладошкін.

Пастаянства густаў беларускай публікі — гэта яшчэ адна рыса «Восеньскага салона з Белгазпрамбанкам», які скіраваны ў тым ліку на продаж работ. Сёлета, па прызнанні арганізатараў, гандаль быў: твораў мастацтва прадалі на суму каля 90 тысяч рублёў.

Марыя АСІПЕНКА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.